Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Гандураса
13 кастрычніка Бэнэдыкт
XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Гандурас Парфірыя Лабо Соса, які затым
сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці
Сакратаром Апостальскай Сталіцы па адносінах з дзяржавамі.
“Падчас сардэчнай
размовы быў адзначаны вялікі ўклад, які Касцёл зрабіў у развіццё гэтай краіны, асабліва
ў сферы адукацыі і мэдыцыны. Таксама звярталася ўвага на важнасць працягваць спрыяць
прымірэнню і ўзаемнаму разуменню паміж жыхарамі Гандураса, салідарнасці і міру ў пошуку
супольнага дабра”, - адзначаецца ў спецыяльны паведамленні Залі Друку Апостальскай
Сталіцы.
Акрамя таго, падчас размовы Пантыфіка з гандураскім лідэрам гаворка
ішла аб ролі гэтай краіны ў сістэме міжнародных адносін і аб іншых тэмах, якія тычацца
сітуацыі ў свеце.