2011-10-12 14:48:10

Пантыфік заклікаў памятаць аб цудах, якія чыніць у нашым жыцці Бог


RealAudioMP3 Сваю сённяшнюю катэхезу, Бэнэдыкт XVI прысвяціў 126 псальму, у якім гаворка ідзе аб вялікіх цудах, якія Пан учыніў для свайго народа і якія сёння Ён працягвае чыніць кожнаму верніку.

Папа звярнуў увагу на тое, што гэты псальм пачынаецца з ўзгадкі і падзякі за збаўленне з палону, пакутаў і патрэб чалавека. Святы Айцец падкрэсліў, што разбурэнне Іерусаліма і дэпартацыя ў Вавілон, былі дэструктыўнымі падзеямі для яўрэйскага народа, не толькі з палітычнага ці эканамічнага пункту гледжання, але перш за ўсё рэлігійнага і духоўнага. “Згуба зямлі, канец Давідавай манархіі, разбурэнне храма, выглядалі так, нібыта Бог забыў аб сваіх абяцаннях, і народ Запавета, аточаны язычнікамі, звяртаўся да Бога, які, як яму здавалася, пакінуў яго. Таму, канец палона і вяртанне на радзіму разглядаліся як цудоўнае вяртанне веры, даверу, адзінства з Панам; яно выглядала як аднаўленне, якое ўключала таксама навятранне сэрца, прабачэнне, адноўленне сяброўства з Богам, усведамленне яго міласэрнасці і новую магчымасць славіць Яго”, – расказаў Бэнэдыкт XVI.

Дарагія браты і сёстры, у нашай малітве мы павінны павінны заўсёды глядзець на тое, як у розных сітуацыях нашага жыцця, Бог нас абараняе, дапамагае, кіруе намі, і праслаўляць Яго за ўсё тое, што ён робіць для нас. Мы павінны быць вельмі ўважлівымі да тых рэчаў, якія Пан нам дае. Часта мы ўважлівыя толькі да нашых праблем, цяжкасцяў і амаль не хочам бачыць добрыя рэчы, якія паходзяць ад Пана. Гэта ўвага, якая становіцца таксама і падзякай, вельмі важная і зяўляецца памяццю, якая дапамагае перажываць цёмныя моманты “.

Святы Айцец, таксама адзначыў, што у другой частцы 126 псальма, прысутнічае зварот да Бога працягваць аднаўленне свайго народа, просьба давесці гэтую справу на поўнай рэалізацыі. У псальме ўжываюцца розныя вобразы – псальміст параўноўвае аднаўленне з вадой, якая можа перамяніць пустыню ў квітнеючае поле поўнае зялёнай травы і кветак.

Іншы вобраз, на які звярнуў увагу Пантыфік, гэта палі, якія апрацоўваюць сяляне, каб на іх нарадзіўся хлеб. “Каб казаць аб збаўленні, узгадваецца вобраз падзей, якія кожны год паўтараюцца ў сельскагаспадарчай сферы: цяжкі час апрацоўкі поля і радасць збору ўраджая”, - адзначыў Папа.

Святы Айцец расказаў, што кіданне зерня ў зямлю– гэта жэст даверу і надзеі; неабходна працавітасць чалавека, але потым трэба ўвайсці ў стан бездапаможнага чакання, ведаючы, што многія фактары могуць паўплываць на ўраджай і заўсёды існуе рызыка згубіць яго. “Аднак, год за годам, сяляне паўтараюць здзейсняць гэты жэст і засяваць свае палі. І калі на іх з’яўляюцца каласы ўзнікае сапраўдная радасць, перад абліччам незвычайнага цуда”, - падкрэсліў Бэнэдыкт XVI.

На ўсё гэта звяртае ўвагу псальміст, гаворачы аб збаўленні, вызваленні, выхаду з палону і выгнання. Дэпартацыя ў Вавілон, як і іншыя цяжкія і крызісныя сітуацыі, поўныя цемры звязанай з панаваннем сумневаў і адчуваннем далечыні Бога, у рэальнасці, кажа псальм, падобна на засяванне поля. У таямніцы Хрыста, у святле Новага Запавета, гэта пасланне становіцца больш зразумелым і ясным: вернік, які праходзіць праз цемру, становіцца нібыта зернем, якое, падае ў зямлю і памірае, каб даць жыццё многім новым плёнам; ці бяручы іншы вобраз, блізкі Езусу, а менавіта жанчыны, якая, пакутуе падчас родаў, але потым радуецца таму, што дала свету новае жыццё”.

Папа заклікаў вернікаў, у малітве заўсёды заставацца адкрытымі на надзею і быць укаранёнымі ў веры ў Бога. “Наша гісторыя, нават калі часта адзначана пакутамі, цяжкасцямі, крызісамі з’яўляецца гісторыяй збаўлення і выхаду з палона. У Езусе наш палон заканчваецца, кожная сляза высыхае, праз таямніцу Крыжа смерць перамяняецца ў жыццё, як зерне якое падае ў зямлю і становіцца коласам”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Падчас сённяшняй аўдыенцыі Пантыфік таксама звярнуўся з заклікам да егіпецкіх грамадскіх і рэлігійных уладаў, будаваць грамадства ў якім будуць паважацца правы ўсіх людзей, асабліва прадстаўнікоў меншасцяў. Папа выказаў сваю занепакоенасць ў сувязі з драматычнымі падзеямі, якія адбыліся ў гэтую нядзелю у Каіры. “Яднаюся з болем сем’яў ахвяр і ўсяго егіпецкага народа, які сустрэўся са спробамі перашкодзіць мірнаму жыццю паміж супольнасцямі, якое важна захаваць, асабліва ў гэты пераходны перыяд”, - сказаў Бэнэдыкт XVI і заклікаў вернікаў маліцца, каб у Егіпце панаваў супакой заснаваны на справядлівасці, павазе да свабоды і годнасці кожнага грамадзяніна.








All the contents on this site are copyrighted ©.