2011-10-11 09:10:51

“Homo caritatis”. Дзяржава – нармальнае развіццё і адхіленні ад нормы


Паважаныя радыёслухачы, мы працягваем знаёмства з філасофіяй Жака Марытэна, хрысціянскага мысліцеля ХХ ст. думкі якога аказалі вельмі вялікі ўплыў на ўсё каталіцкае навучанне, у тым ліку і сацыяльнае. Ужо на працягу некалькіх праграм мы размаўляем аб найбольш сістэматызаванай працы Марытэна, якая называецца “Чалавек і дзяржава”. У ёй філосаф прадстаўляе сваё бачанне сутнасці грамадскіх адносін і інстытутаў. У сённяшняй праграме, мы зробім некаторыя тлумачэнні адносна разумення Марытэнам нармальнага развіцця дзяржавы і маючых месца ў гісторыі адхіленняў ад нормы.

Філосаф адзначае, што прыніжаць роль дзяржавы, у гісторыі чалавецтва, гэта тое самае, як прыніжаць роль тэхнічных дасягненняў, якія пераўтварылі свет і па свайму прызначэнню, павінны стаць прыладай вызвалення чалавека. “Пачынаючы з ХІХ ст. умяшальніцтва дзяржавы было неабходна, каб перамагчы агульную пагарду да справядлівасці і чалавечай салідарнасці, якія панавалі на ранніх стадыях прамысловай рэвалюцыі. Дзяржаўнае заканадаўства ў сферы працы і занятасці, з’яўляецца патрабаваннем агульнага дабра”, - пісаў Марытэн. Акрамя таго, філосаф звяртае ўвагу на тое, што дзяржава была неабходна для мабілізацыі свабодных грамадстваў перад абліччам агрэсіі таталітарных дзяржаў. “Рост дзяржавы ў ХХ ст., як тэхнічнага механізма і ў адносінах яго законадаўчай, наглядальнай і арганізуючай функцыі ў сацыяльным і эканамічным жыцці – усё гэта само па сабе, з’яўляецца часткай нармальнага развіцця. Нам можа не падабацца дзяржаўная машына... але многія рэчы, якія нам не падабаюцца, неабходны”, - пісаў Марытэн.

Мысліцель бачыў галоўным абавязкам сучаснай дзяржавы – умацаванне сацыяльнай справядлівасці. Дзяржава, на яго думку, павінна выпраўляць недахопы грамадства, базавыя структуры якога не знаходзяцця на адпаведнай вышыні ў адносінах да справядлівасці.

Але, як убачыць мяжу, якую дзяржава не можа пераходзіць? Гэта не проста. Праблема заключаецца ў тым, каб убачыць розніцу паміж нармальным развіццём і паразітах, якія на ім узнікаюць – адхіленні звязаныя з абсалютыскім разуменнем дзяржавы і агульная адсталасць, якая аслабляе дзяржаву.

Часта дзяржава, якая з’яўляецца толькі прыладай палітычнай супольнасці замяняе яе сабой, бярэ на сябе яе функцыі і выкананне задач. У такім выпадку дзяржава становіцца патэрналіскай – не толькі той, якая ажыцяўляе агульнае дабро, але і арганізуе і кіруе, у той меры, у якой на яе думку гэта неабходна дзеля агульнага дабрабыта. Дзяржава бярэ пад свой кантроль эканамічнае, гандлёвае, прамысловае, культурнае, навуковае жыццё, сферы сацыяльнай абароны і бяспекі.

Здаецца – а што кепскага ў гэтым? Аднак, хоць дзяржава мае здольнасці і кампетэнцыі ў кіраванні, законнасці і палітыцы, але яна непазбежна з’яўляецца нерастаропнай і неэфектыўнай і з лёгкасцю становіцца дэспатычнай і немэтазгоднай ва ўсіх сферах. “Стаць главой і кіраўніком у бізнэсе і прамысловасці, заступнікам мастацтваў, духоўным лідэрам у пытаннях культуры, навукі і філасофіі – усё гэта супярэчыць прыродзе такой бязлікай высшай сілы, абстрагіраванай, так сказаць, і асобнай ад зменлівых асаблівасцяў, канкуренцыі, небяспекаў і дынамікі канкрэтнага сацыяльнага існавання”, - пісаў Жак Марытэн.

Філосаф, запрашае нас задумацца аб персаналістычным і плюралістычным сэнсе тэрміна “сацыялізацыя” – працэсе, у якім усе асобы, якія удзельнічаюць у сацыяльнай інтэграцыі, становяцца ў пэўным сэнсе саўладальнікамі і сакіраўнікамі. Гэты працэс грунтуецца на пошуку свабоднай ініцыятывы новых эканамічных умоваў і пагадненняў, найбольш удалыя з якіх атрымаюць законнае прызнанне. Сацыялізацыя – гэта натуральны рост свабоднага прадпрымальніцтва, калі агульная самасвядомасць усведамляе грамадскую функцыю прыватнай уласнасці і неабходнасці увядзення закона “агульнай карысці”.

Марытэн запрашае дзяржаву, спрыяць і падтрымліваць маштабныя мерапрыемствы, якія будуць планіравацца мясцовымі, прыватнымі, узгодненымі паміж сабой ініцыятывамі, а таксама супольнасцямі зацікаўленых людзей, пад кіраўніцтвам незалежных прызначаных чыноўнікаў. Такім чынам, дзяржава можа пакласці пачатак руху паступовай дэцэнтралізацыі і грамадскага жыцця, і спрыяць надыходу новага персаналістычнага і плюралістычнага ладу.

На думку Марытэна, апошні этап, гэтага працэса наступіць тады, калі знікне неабходнасць яго падтрымкі з боку дзяржавы і ўсе натуральныя формы сацыяльнай і эканамічнай дзейнасці будуць паходзіць знізу. Тады стала бы дзейнічаць такая мадэль грамадскага жыцця, у якой развівалісь бы новыя формы прыватнай уласнасці і ініцыятывы. Функцыя дзяржавы пераўтварылася ў функцыю назіральніка і судзі, якія кіраваў бы гэтай аўтаномнай дзейнасцю з высшага палітычнага пункту гледжання агульнага дабра.

Ітак. Мы ўбачылі, што дзяржава з’яўляецца палітычным органам. Ні цэлым, ні суб’ектам права, ні асобай. Яна частка палітычнай супольнасці, якая стаіць ніжэй за яе і служыць агульнаму дабру. Агульнае дабро – нават важней непасрэднай мэты дзяржавы – падтрымання грамадскага парадка. Дзяржава павінна гарантаваць справядлівасць, а палітычная супольнасць – кантраляваць дзяржаву. Улада дзяржавы – гэта ўлада наглядаць. Яна атрымліваецца ад народа. Дзяржава сама па сабе не мае натуральнага права на вярхоўную уладу. Вярхоўную уладу ні ў якім разе нельга называць суверэнітэтам, аб якім мы будзем размаўляць у будучых праграмах. Ні кіраўнік, ні кароль, ні дзяраважа ні нават народ не суверэнны. Суверэнны толькі Бог.








All the contents on this site are copyrighted ©.