2011-10-11 09:42:06

Мальта: біскупы аб сацыяльна-культурнай сітуацыі


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Мальты скіравалі спецыяльны зварот да вернікаў, у якім закранулі актуальныя пытанні, што тычацца жыцця католікаў у сацыяльна-культурным кантэксце вострава.

Іерархі звярнулі ўвагу на тры галоўныя праблемы, з якімі сёння сустракаюцца жыхары Мальты. Адной з такіх праблем з’яўляецца легалізацыя разводаў. На думку іерархаў – новы закон, які дае права на развод, аслабіць мальтыйскае грамадскае жыццё, бо разводы наносяць вельмі балючыя раны ўсім, незалежна ад веравызнання і поглядаў на жыццё.

Іншай цяжкасцю, сацыяльнай рэальнасці на думку іерархаў, з’яўляюцца выпадкі сексуальных злачынстваў з боку святароў, якія наносяць раны і Касцёлу і ўсяму грамадству. Біскупы выказалі свае спачуванні і салідарнасць з ахвярамі і асудзілі падобныя злачынствы.

Трэццяй праблемай, на якую звяртаюць увагу каталіцкія іерархі Мальты – гэта хуткасць, з якой змяняецца сучасны свет. На думку біскупаў – гэта выклікае шматлікія турботы людзей негатовых да пераменаў і не здольных хутка арыентавацца ў зменлівай рэальнасці. “Быць хрысціянінам, таксама не лёгка ў такім кантэксце”, - адзначаюць іерархі. Яны заклікаюць чэрпаць сілы, для штодзённых выбараў у малітве і запрашаюць да хрысціянскай салідарнасці з самымі слабымі членамі грамадства. “Без гэтых элементаў немагчыма быць сапраўднымі вучнямі Хрыста”, - нагадваюць мальтыйскія біскупы.








All the contents on this site are copyrighted ©.