2011-10-11 09:24:57

"З сэрцам у кантакце". Ружанец — невядомая малітва


Ружанец для рыма-каталіка з'яўляецца чымсьці звычайным.Чоткі-каронку для ружанцовй малітвы часта можна пабачыць вісячамі ў аўтамабілях, як ўпрыгожванне. У прадстаўленні некаторых маладых людзей Ружанец з'яўляецца сімвалам закасцянелага кансерватызму і нуды. Збольшага гэта праўда, і я вазьму на сябе смеласць выказаў меркаванне, чаму так здарылася.

Вось жа, на мой погляд, рыма-каталікі страцілі ключы да разумення ружанцовай малітвы. Адной з прычын "згублення ключоў" з'яўляецца тое, што ружанцовая малітва стала публічнай малітвай. Гэты фактар "публічнасьці" выцесніў іншы, больш важны аспект гэтай малітвы — індывідуальны.

Як так атрымалася, што Літургія Гадзін, якая першапачаткова з'яўляецца малітвай супольнасьці, ператварылася ў індывідуальную малітву святароў, манахаў і манашак, а глыбока асабістая ружанцовая малітва ператварылася ў публічную малітву вернікаў? У мяне няма адказу на гэтае пытанне. Калі я пытаюся пра гэтага рыма-каталікоў, то яны як правіла згаджаюцца, але падобна не бачаць у гэтым вялікай праблемы.

Такім чынам, Ружанец - гэта індывідуальная, асабістая малітва, якая мае глыбокі інтраспектыўны і біблейскі характар, і ў гэтым яна падобная ісусавай малітве, малітве сэрца (пар. Rosarium Virginis Mariae 5).

Апісанне паслядоўнасьці ружанцовай малітвы

Увесь Ружанец ахоплівае 20 падзей, ці таямніцаў, з якіх 5 радасных (Раство і дзяцінства Ісуса Хрыста), 5 таямніц сьвятла (яны тычацца публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста), 5 балесных таямніцаў (у іх узгадваем пакуты і смерць Госпада), і 5 слаўных (у якіх разважаем аб вечнай славе
Ісуса і Багародзіцы на нябёсах).

Такім чынам, Ружанец дзеліцца на 4 часткі, кожная з якіх утрымоўвае па пяць тэм для разважанні, званых «таямніцамі» або евангельскімі медытацыямі.

Вядома, што асноўнымі малітвамі Ружанца зьяўляюцца «Ойча наш» і «Вітай, Мырыя». Хачу асаблівую ўвагу зьвярнуць на «Вітай, Мырыя». Гэта малітва ў лацінскай традыцыі прыняла канчатковую форму пры Святым Пію V і была надрукаваная ў Бревіарыі ў 1568 годзе. Да гэтага, хрысціяне на Захадзе выкарыстоўвалі кароткую форму, падобную да той, якой карыстаюцца хрысьціяне візантыйскай традыцыі. Ва ўсходняй традыцыі гэта малітва называецца «Багародзіца Дзева». Вось яе тэкст:

«Багародзіца, Дзева, радуйся!
Ласкі поўная марыя, Госпад з Табою,
Блаславёная Ты між жанчынаў
і блаславёны плод улоньня Твайго,
бо Ты наразіла Збавіцеля душ нашых».

Лёгка заўважыць, што да слоў «і блаславёны плод улоньня Твайго» малітвы супадаюць. Абедзьве формы малітвы годныя выкарыстаньня ў ружанцовай малітве.

Дарэчы, ў Праваслаўнай Царкве Ружанец таксама вядомы, але пад іншай назвай - «багародзічнае правіла». На таямніцы выбраныя трошкі іншыя падзеі, якія адпавядаюць царкоўным багародзічным сьвятам ва ўсходнім календары. Вядомы праваслаўны сьвяты, якога таксама вызнае за сьвятога Каталіцкая Царква — Серафім Сароўскі, быў вялікім прыхільнікам Багародзічнага правіла.

Метад малітвы Ружанец па Яну Паўлу II


Вялікі Папа Ян Павел II напісаў выдатны апостальскі ліст Rosarium virginis Mariae, які можна смела назваць адным з найлепшых падручнікаў ружанцовай малітвы.

Папа ў сваім лісьце звяртае ўвагу на "дзейсны метад", бо "няма нічога дзіўна ў тым, што ўзаемаадносіны з Хрыстом можна ўсталяваць пры дапамозе нейкага канкрэтнага метаду" (RVM 27). Ян Павел II вылучае ў метадзе наступныя ключавыя кропкі:

Аб'яўленне таямніцы. У такі момант мы ўзгадваем евангельскую падзею. Папа робіць важнае заўвагу, што абвяшчэнне розных таямніцаў Ружанца «не замяняюць Евангелля, і нават не паўтараюць усіх яго старонак. Такім чынам, Ружанец не замяняе lectio divina, а наадварот — прадугледжвае яго і спрыяе яму".

Слуханне Слова Божага. На Гэтаму этапе мы разважаем над евангельскай падзеяй і суадносім Слова Божае, якое да нас звернута праз яе, са сваім жыццём. Папа звяртае ўвагу, што часам варта звярнуцца на гэтым этапе непасрэдна да біблейскай тэксту (пар. RVM 30).

Маўчанне. Маўчаньне зьяўляецца неабходным элементам малітвы, бо Бог адказвае чалавеку ў маўчанні, у цішы нашага сэрца).
Маўчанне - гэта пачатак сузірання, пачатак чыстай малітвы... Наступны этап:

"Ойча наш" і дзесяць малітваў «Вітай, Марыя" ("Багародзіца Дзева, радуйся") з'яўляюцца інтраспектыўным элементам малітвы. Потым

«Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу ...» - такім малым славаслоўем мы зачыняем "дзясятку" і дадаем "заключнае ўскліканне"

Заключнае ўзнёслае ўскліканне - гэта, як правіла, кароткая малітва, якая можа вар'іравацца ў залежнасці ад мясцовых звычаяў (пар. RVM 30).Папа робіць націск на тым, што нам варта паклапаціцца пра тое, каб гэта была малітва-просьба пра здабыццё духоўных пладоў ад разважання над даннай таямніцай. Мова ідзе пра кароткую рэфлексія над медытацыяй даннай таямніцы, якая можа выліцца ў кароткую спантанную малітву сваімі словамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.