2011-10-10 14:19:21

Інданезія: веруючая моладзь спрыяе міру


RealAudioMP3 У Інданезіі маладыя хрысціяне і мусульмане праводзяць сумесную “кампанію міра” - з дапамогай тэкставых паведамленняў, інтэрнэт-форумаў, блогаў і сацыяльных сетак, заклікаюць да прымірэння і дыялога прадстаўнікоў розных сацыяльных і рэлігійных груп грамадства, канфлікты паміж якімі пагражаюць трываламу супакою ў краіне.

У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенству “Fides” біскуп Амбонскі, Пётр Канізій Мандаджы, расказаў, што “праз такія сродкі камунікацыі моладзь імкнецца аказаць станоўчы ўплыў на насельніцтва краіны”. Біскуп падкрэсліў, што дзякуючы гэтай кампаніі многія жыхары Інданезіі не паддаліся на правакацыйныя заклікі радыкальных ісламскіх груповак, і не прынялі удзел у гвалтоўных дзеяннях, якія адбыліся некалькі месяцаў таму на востраве Малука.

Біскуп Амбонскі падкрэсліў таксама, што перад выклікам міжрэлігійных канфліктаў у Інданезіі, важную ролю адыгралі рэлігійныя лідэры, якія актыўна тлумачылі вернікам, “наколькі важным з’яўляецца абарона міра і гармоніі ў грамадстве, ад тых, хто жадае стварыць хаос у сваіх палітычных мэтах”.

Іерарх адзначыў, што хоць Амбон яшчэ застаецца падзеленым на хрысціянскія і мусульманскія кварталы, але існуюць чалавечыя і камерцыйныя адносіны паміж жыхарамі гэтых двух частак горада. “Павінен быць адноўлены ўзаемны давер і мы католікі штодзённа хочам спрыяць, адбудове сацыяльнай сферы, дыялога, павагі, сяброўства, братэрства, каб людзі мелі спакойную будучыню і радаваліся развіццю новых пакаленняў”, - адзначыў інданезійскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.