2011-10-10 10:48:09

Францыя: 30-годдзе найбуйнейшага каталіцкага радыё


RealAudioMP3 Французскае каталіцкае радыё “Нотр-Дам”, заснаванае ў 1981 г. былым арцыбіскупам Парыжа, кардыналам Жанам-Мары Люсціжэ, адзначае 30-годдзе сваёй дзейнасці. З гэтай нагоды 10-12 кастрычніка радыёстанцыя будзе перадаваць свае праграмы непасрэдна з сядзібы Канферэнцыі Біскупаў Францыі. Слухачы змогуць пачуць экслюзіўныя інтэрв’ю, сведчанні вернікаў, архіўныя матарыялы. 11 кастрычніка на радыё пройдзе дыскусія на тэму: “Ці Касцёл мае здольнасць інфармаваць?”.

На радыё “Нотр-Дам” працуе 140 чалавек, а яго штодзённая аўдыторыя складае больш за 100 тыс. слухачоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.