2011-10-10 15:35:03

Малдова: Каталіцкі сацыяльны тыдзень


RealAudioMP3 11 кастрычніка ў сталіцы Малдовы Кішынёве пачнецца Каталіцкі сацыяльны тыдзень, арганізатарам якога з’яўляецца рада Канферэнцыі Біскупаў Малдовы. Мерапрыемства, пройдзе пад дэвізам: “Адвага ўзрастаць разам з патрабуючымі”.

“Тэма ініцыятывы адпавядае пакліканню Касцёла, быць побач з тымі, хто не мае нічога, хто адчувае сябе адкінутым грамадствам і пазбаўленым чалавечай годнасці”, - адзначыў Антон Коса, біскуп Кішынёўскі. Падчас прац форума, які будзе праходзіць 11-14 кастрычніка, удзельнікі абмеркуюць розныя важныя тэмы, якія тычацца жыцця малдаўскага грамадства: сацыяльную дзейнасць вернікаў, праблемы беднасці і бедных, ўдзел свецкіх у эканамічным і грамадскім жыцці краіны.

У працах сімпозіўма, акрамя рэлігійных лідэраў прымуць удзел прадстаўнікі ўраду Малдовы. Раду Канферэнцыі Біскупаў Еўропы будзе прадстаўляць біскуп Джампаоло Крэпальдзі, кіраўнік камісіі “Caritas in veritate” еўрапейскага епіскапата. “Сустрэча ў Кішынёве з’яўляецца знакам і запрашэннем для ўсіх каталіцкіх асяродкаў, уключыцца ў грамадскую дзейнасць і не спыняцца перад цяжкасцямі, якія могуць узнікнуць на шляху служэння бліжняму і Евангеллю”,- напісаў у спецыяльным пасланні да ўдзельнікаў форума Генеральны сакратар Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы кс. прэлат Дуартэ да Кунга.








All the contents on this site are copyrighted ©.