2011-10-09 16:32:05

Нікарагуа: біскупы заклікаюць да адказнага галасавання


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Нікарагуа скіравалі спецыяльнае пасланне з нагоды парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у гэтай краіне 6 лістапада. У сваім звароце іерархі заклікаюць вернікаў да адказнасці за грамадскае жыццё і супрацьстаяння несправядлівасці. Менавіта для гэтага, на думку біскупаў неабходна прымаць удзел у галасаванні. Акрамя таго іерархі выказалі свой жаль з прычыны неакрэдытацыі шматлікіх міжнародных назіральнікаў, а таксама маніпуляцый грамадскай думкай праз СМІ некаторымі палітыкамі.

Біскупы падкрэсліваюць існаванне недавера з боку насельніцтва, асабліва моладзі, да палітычных партый, якія не заўсёды дзейнічаюць у інтарэсах супольнасці, але толькі жадаючы асабістай карысці.

У сувязі з такой сітуацыяй біскупы спадзяюцца, што выбары ў Нікарагуа прывядуць да ўлады палітыкаў, якія будуць спрыяць павазе да жыцця, справядлівасці, праўды, шчырасці, сумленнасці, да дыялогу і салідарнасці, агульнаму дабру і лепшым магчымасцям для сем’яў.

Канферэнцыя Біскупаў Нікарагуа заклікае вернікаў прыняць удзел у галасаванні пасля абмеркавання прапаноў партый і кандыдатаў, і разважання ці яны адпавядаюць павазе да годнасці чалавечай асобы і яе асноўных правоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.