2011-10-09 13:06:56

Біскуп Канафора: Касцёл у Калабрыі навучае павазе да законнасці


RealAudioMP3 З нагоды візіта Бэнэдыкта XVI у Калабрыю, біскуп дыяцэзіі Ламецыя Тэрмэ Луіджы Канафора ў інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” адзначыў, што зараз гэты рэгіён перажывае па-сапраўднаму цяжкія часы – крызіс які ахапіў многія сферы жыцця насельніцтва. “Візіт Папы ў Калабрыю, адбываецца ў той момант, калі мы павінны ўзяць у свае рукі адказнасць за будучыню нашай краіны і ўсяго Міжземнаморскага рэгіёна”, - адзначыў іерарх.

Біскуп Канафора, расказаў, што падрыхтоўка да візіта Святога Айца пачалася яшчэ год таму, праз больш глыбокае разважанне над навучаннем Пантыфіка і знаёмства вернікаў з ім. На думку іерарха, яно вельмі неабходна перад абліччам шматлікіх выклікаў, якія стаяць перад грамадствам – перш за ўсё звязаных з актыўнай дзейнасцю крымінальных груповак у рэгіёне, якія перашкаджаюць развіццю эканомікі і дэмакратыі. “Як Касцёл мы шмат робім для выхавання сумленняў і навучання павазе да законнасці”, - сказаў італьянскі біскуп.

Іерарх нагадаў аб візіце Яна Паўла ІІ у Калабрыю ў 1984 г. “Гэты візіт быў вельмі добра прыняты насельніцтвам, але ён праходзіў у іншых гарадах рэгіёна; Бэнэдыкт XVI вырашыў спыніцца менавіта ў нас. Гэты яго пастырскі клопат, вельмі нас уразіў”, - адзначыў біскуп Канафора. Іерарх падкрэсліў, што Бэнэдыкт XVI з’яўляецца першым Рымскім Пантыфікам за 950 гадоў, які наведаў горад Ламецыя Тэрмэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.