2011-10-08 11:53:35

Іспанія: беатыфікацыя с. Ганны Марыі Янэр


RealAudioMP3 8 кастрычніка кардынал Анджэло Амато, узначаліў урачыстую беатыфікацыйную св. Імшу, якая прайшла ў іспанскім мястэчку Сео-дэ-Уржель. Падчас літургіі да хвалы алтара была ўзнесена маці Ганна Марыя Янэр, заснавальніца кангрэгацыі Сясцёр Святой Сям’і з Уржэль.

У сваёй гаміліі кардынал Амато адзначыў, што маці Ганна Марыя, з’яўляецца ўжо другой, за некалькі мінулых год, беатыфікаванай прадстаўніцай Каталоніі, пасля беатыфікацыі Хосэ Самсо Эліаса, гераічнага святара і пробашча, якая адбылася ў 2010 г.

Кардынал Амато падкрэсліў, што бл. Ганна Марыя Янэр, з самага маленства мела асаблівае спачуванне да бедных і хворых, наведвала бальніцы і дапамагала мясцовым законніцам. Іерарх расказаў, што з часам яна адчула асаблівае пакліканне да служэння самым слабым, а таксама адукацыі дзяцей. Кардынал падкрэсліў, што негледзячы, на войны і пераслед Касцёла, які быў у Іспаніі ў ХІХ ст., благаслаўлёная працягвала самааднана займацца дапамогай пакалечаным, сіротам, бедным дзецям і старым людзям. У 1859 г. маці заснавала заснавала кангрэгацыю Сясцёр Святой Сям’і, некалькі бальніц, калегіўмаў, дамоў міласэрнасці.

“У спецыяльным Апостальскім лісце Бэнэдыкт XVI акрэсліў яе, як “жанчыну сціплую, моцную, багатую міласэрнасцю, скіраваную да ўсіх, асабліва да патрабуючых і пакутуючых”, - адзначыў кардынал Амато. Сярод яе цнотаў, іерарх звярнуў увагу на працавітасць, арганізацыйныя і кіраўнічыя здольнасці, вялікую адкрытасць на іншых.

“Праз беатыфікацыю маці Янэр, Касцёл хоча паказаць прыклад асобы скіраванай да Бога, якая запрашае нас жыць хрысціянскім жыццём з поўным даверам да Божай прысутнасці ў нас, ў нашых сём’ях і грамадствах. Сёння яна скіроўвае нас выйсці насустрач новым формам беднасці, якія прысутнічаюць у Еўропе, насустрач разбітым сем’ям, эмігрантам, недахопу разумення трасцэндэнтнасці жыцця, стэрыльнаму песімізму, які пазбаўляе моладзі энтузіазма”, - адзначыў кардынал Амато.








All the contents on this site are copyrighted ©.