2011-10-08 13:26:45

Кардынал Тарксан аб новых лаўрэатах Нобелеўскай прэміі міру


RealAudioMP3 Кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et pax”, высока ацаніў рашэнне Нобелеўскага камітэту адзначыць прэміяй міру трох жанчын: Прэзідэнта Ліберыі Элен Джонсан-Серліф, дэмакратычную ліберыйскую актывістку Лейму Гбові і Тавакул Карман з Еменскай Рэспублікі.

У інтэрв'ю нашаму радыё іерарх адзначыў, што гэта рашэнне спрыяе большаму прызнанню ролі жанчын на міжнародным узроўні.

“Я ведаю Прэзідэнта Ліберыі і магу падцвердзіць, што яе кіраўнічую ролю і ініцыятыўнасць на палітычным узроўні вельмі высока цэнім не толькі мы, але таксама многія людзі ў краінах Заходняй Афрыкі. Кіраваць дзяржавай пасля грамадзянскай вайны было вельмі цяжка, і акрамя таго, ёй давялося працаваць ва ўмовах калі ўрад і многія палітычныя фракцыі, знаходзіліся ў апазіцыі да яе. Гэта трэба вельмі цаніць”.

Кардынал Пітэр Тарсан адзначыў, што іншая лаўрэат Нобелеўскай прэміі Лейма Гбові, якая правяла важную кампанію на карысць жанчын ва ўмовах грамадзянскай вайны, зрабіла вялікі ўклад у тое, каб жанчычы не гублялі адвагі і надзеі ва ўмовах пануючага гвалту. “Я таксама вельмі цаню дзейнасць, якую вяла еменская актывістка. Вельмі важна, што міжнародная супольнасць прызнала ініцыятывы гэтых жанчын”, - сказаў кардынал Тарксан.








All the contents on this site are copyrighted ©.