2011-10-08 14:28:57

ЗША: біскупы скіравалі да вернікаў перадвыбарчую інструкцыю


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы ЗША яшчэ раз нагадалі католікам гэтай краіны, каб падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2012 г. тыя кіраваліся перш за ўсё маральнымі перакананнямі у фарміраванні сімпатый да палітычных партый.

Канферэнцыя Біскупаў ЗША, з нагоды маючых адбыцца выбараў, перавыдала спецыяльны “дапаможнік выбаршчыка” пад назвай: “Выхаванне сумлення для вернікаў і грамадзян”, які быў апублікаваны яшчэ ў 2007 г. У гэтым дакуменце біскупы падкрэсліваюць, што католікі складаюць 1/4 частку ўсяго амерыканскага электарата, але для большасці з іх у фарміраванні палітычных сімпатый не з’яўляюцца ключавымі адносіны палітыкаў да пытанняў звязаных з абортамі.

У Амерыцы традыцыйна, ўжо з 1976 г., перад кожнымі прэзідэнцкімі выбарамі, каталіцкія біскупы скіроўваюць да вернікаў спецыяльную інструкцыю, якая дапамагае лепш зразумець навучанне Касцёла ў кантэксце сучаных выклікаў.

Ва ўступе да інструкцыі біскупы звяртаюць увагу на шэсць найважнейшых пытанняў, на якія павінны звяртаць увагу католікі чытаючы перадвыбарчую праграму кандыдыта: аборт, рэлігійная свабода, сужэнства, законы, якія тычацца праблем эмігрантаў, барацьба з беднасцю і заканчэнне войнаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.