2011-10-07 17:11:39

“Caritas” дапамагае краінам усходняй Афрыкі


RealAudioMP3 Прадстаўнікі касцельнай дабрачыннай арганізацыі “Caritas” паінфармавалі Бэнэдыкта ХVI аб іх дапамозе галадаючаму насельніцтву з краін усходняй Афрыкі. Ужо ў гэтым годзе гэтая дапамога перавысіла больш за 30 млн. еўра. Касцельная дапамога накіравана не толькі да размеркавання прадуктаў харчавання, але ўключае ў сабе таксама стварэнне водных аб’ектаў ці рэкантрукцыю сельскай гаспадаркі.

Спадар Алістэр Даттон, дырэктар “Caritas Internationalis” па справах гуманістарных крызісаў сказаў Святому Айцу, што асноўнай прычынай цяперашняга голада ва Усходняй Афрыцы гэта не засуха, але чалавечая нядбайнасць, хранічнічнасць недастаковага развіцця і ўнутраныя канфлікты ў гэтых краінах.








All the contents on this site are copyrighted ©.