Філіпіны: вернікі ў ліквідацыі наступстваў ўрагана
Канферэнцыя Біскупаў
Філіпінаў скіравала спецыяльна пасланне да верніікаў краіны, у якім заклікаюць да
таго, каб яны са шчодрасцю дапамаглі насельніцтву з паўночных рэгійнаў краіны, якое
пацярпела ад нядаўніх трагічных ураганаў.
Арцыбіскуп Манілы, кардынал Гаўдэнцыё
Росалес заклікаў вернікаў сталіцы краіны, каб не заставаліся абыякавымі адносна дапамогі
жыхарам правінцый Булакан і Пампанія, якія 2 кастрычніка моцна пацярпелі ад ўраганаў.
Яны знішчылі сотні дамоў, моцна пашкодзілі дарагі і іншую інфаструктуру.
Кардынал
Росалес адзначыў, што “любая дапамога будзе кіравана ў дабрачынную арганізацыю “Caritas”,
якая будзе дапамагаць тым, хто сапраўды патрабуе дапамогі”.
Кс. Антоніо Паскуаль,
дырэктар “Caritas” сказаў, што дабрачынная арганізацыя “збірае ахвяраванні ад усіх
каталіцкіх супольнасцяў і парафій краіны. У цяперашні час насельніцтва са знішчаных
ураганам правінцый патрабуе, перш за ўсй харачавых прадуктаў і медыкаментаў.”. Таксама
шматлікія добраахвотнікі дапамагаюць пацярпеламу насельніцтву, таксама і тым людзям,
якія жывуць у аддаленых раёнах краіны.