2011-10-07 17:08:18

Кардынал Сара: эгаізм - найважнешы ў міжнароднай палітыцы


RealAudioMP3 7 кастрычніка старшыня Папскай рады “Cor Unum” кардынал Роберт Сара падчас прэс-канферэнцыі ў Ватыкане пазнаёміў прысутных журналістаў з дзейнасцю Каталіцкага Касцёла ў краінах Усходняй Афрыкі, якія перажываюць драму голаду з прычыны засухі. Кардынал Роберт Сара паставіў знак роўнасці паміж дапамогай і адукацыяй, без якой ніякая падтрымка на даўжэйшую мэту не прынясе эфектаў. “Драма людзей ў Самалі, Эфіёпіі, Кеніі, Джубуцці ўсё менш цікавіць свет”,- сказаў іерарх. Таму трэба звярнуцца да сумленняў людзей.

“На жаль часта міжнародная дапамага скіравана на пошук карысцяў паасобнымі краінамі. Эгаізм становіцца ўсё часцей найважнейшым у міжнароднай палітыцы. Мы павінны весці такую палітыку, якой асноўнай мэтай з’яўляецца супольнае дабро”,- сказаў ватыканскі іерарх. Кардынал Сара адзначыў, што тое, што дзеецца ў краінах Усходняй Афрыкі гэта не толькі драма голаду, але перш за ўсё тое, што Афрыка можа патраціць сваё маладое пакаленне.

“Мільёны людзей шукаюць прытулку, каб перажыць цяжкую сітуацыю. З часам яны стануцца нелегальнымі бежанцамі, без радзімы, без дому, працы і супольнасці”,- сказаў старшыня Папскай рады “Cor Unum”. Кардынал Сара заклікаў міжнародную супольнасць, каб дала жыхарам Афрфкі магчымасць на адукацыю, значыць на лепшае жыццё.








All the contents on this site are copyrighted ©.