Егіпет: Касцёл спрыяе адднаўленню грамадскага жыцця
У Егіпце, дзе захоўваецца
нестабільная палітычная і грамадская абстаноўка працягваецца масавая эміграцыя хрысціян.
У інтэрв’ю нашаму радыё егіпецкі біскуп Гізскай дыяцэзіі Антоніо Азіз Міна расказаў,
што хрысціяне складаюць толькі каля 10% егіпецкага насельніцтва, таму кожны хто пакідае
краіну з’яўляецца вялікай стратай для хрысціянскай супольнасці”.
Гаворачы
аб будучыні Егіпта, краіны якая шукае новага шляху пасля падзення дыктатарскага рэжыма
Мубарака, іерарх адзначыў, што перад маючымі адбыцца выбарамі , паўстае пытанне: “Ці
гатовы егіпецкі народ да дэмакратыі? “Бо дэмакратыя азначае не толькі мець магчымасць
аддаць свой голас, але таксама разумець дзеля чаго ты яго аддаеш”, - сказаў біскуп
Міна.
“Касцёл гэта не палітычная ўстанова, аднак ён імкнецца звярнуць увагу
на правы кожнага чалавека, незалежна ад таго, ці ён хрысціянін ці мусульманін. Мы
заклікаем нашых вернікаў прымаць удзел у палітычным жыцціі выконваць
свае грамадзянскія абавязкіпраз ўдзел у выбарах. Мы запрашаем таксама
нашых вернікаў чыніць так, і спецыяльна для гэтага арганізуем канферэнцыі, падчас
якіх выступаюць вядомыя людзі. Мы разам з імі абмяркоўваем сітуацыю.
Такія сустрэчы спрыяюць больш актыўнаму ўдзелу нашых вернікаў у грамадскім жыцці краіны”.
Біскуп Міна адзначыў, што католікі Егіпта прымаюць актыўны удзел ў адбудове
краіны, кожны згодна з уласным пакліканнем і здольнасцямі. “Спадзяюся, што ў будучыні,
гэта прынясе плёны не толькі для Егіпта , але для ўсяго света”, - адзначыў іерарх.