2011-10-05 13:41:55

Кардынал Пьячэнца: святар павінен падняць чалавека да вышынь Евангелля


RealAudioMP3 3 кастрычніка ў Лос-Анджэлесе кардынал Маўро Пьячэнца, прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі правёў сустрэчу з амерыканскімі каталіцкімі святарамі. “Касцёл у стане вытрымаць усе атакі, але не тое, каб святары згубілі сваю ідэнтычнасць і сталі падобнымі на людзей гэтага света”, - сказаў у сваёй прамове іерарх.

Кардынал Пьячэнца расказаў што сярод вязняў канцэнтрацыйнага лагера Дахаў, катэгорыяй людзей, якія найлепш пераносілі цяжкія ўмовы жыцця былі менавіта каталіцкія святары. Іерах звярнуў увагу на тое, што таксама і сучасныя святары часта вядуць сваю місію ў вельмі неспрыяльных умовах. “Калі яны добра разумеюць сваё пакліканне, яны становяцца бар’ерам для асноўных тэндэнцый гэтага света. У такой сітуацыі з’яўляецца спакуса, паменшыць хрысціянскае пасланне да такой ступені, каб сучасны чалавек з гатоўнасцю яго прыняў. Але пазіцыя святара павінна быць адваротнай”,- адзначыў прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі.

Кардынал сказаў, што святар павінен падняць чалавека да вышынь, якія ставіць яму Евангелле. “Святар калі гэта не разумее, адпавядае гэтаму свету і яго чаканням. Так ён становіцца бескарысным, не з’яўляецца зачынам перамен”, - адзначыў іерарх.

Ён нагадаў аб тым, што сёння многія гавораць аб патрэбе перамен і рэформаў. “Рэдка аднак мы прызнаем, што перамен патрабуюць, перш за ўсё, чалавечыя сэрцы, якія з’яўляюцца асаблівым полем пастырскай дзейнасці святара”, - сказаў кардынал.









All the contents on this site are copyrighted ©.