Кардынал Грахалеўскі: універсітэт дапамагае зразумець Хрыста і Касцёл
3 кастрычніка ў Мадрыдзе
пачаўся першы навучальны год у Каталіцкім універсітэце св. Дамазія, які быў заснаваны
25 ліпеня 2011 г. спецыяльным дэкрэтам Апостальскай Сталіцы. Урачыстую інаўгурацыйную
св. Імшу, якая прайшла у мадрыдскай катэдры Найсвяцейшай Панны Марыі з Алмудэна, цэлебраваў
кардынал Антоніо Марыя Роўко Варэла. У сваёй гаміліі іерарх адзначыў, што “новы універсітэт
быў заснаваны ў свята апостала Якуба, нябеснага апекуна Іспаніі, перад пачаткам Сусветных
Дзён Моладзі, якія прайшлі ў Мадрыдзе”. Універсітэт, на думку кардынала, нарадзіўся,
як інстумент збаўчай місіі Касцёла”.
У інаўгурацыі навучальнага года прыняў
удзел таксама кардынал Зянон Грахалеўскі, старшыня Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі,
які адзначыў, што каталіцкія універсітэты граюць важную ролю ў кантэксце новай евангелізацыі.
Іерарх падкрэсліў, што “універсітэт пакліканы да таго, каб быць жывым знакам, які
паказвае і дазваляе зразумець Хрыста і яго Касцёл, а ўмовай рэалізацыі гэтай місіі
з’яўляецца глыбокая прыналежнасць да Хрыста”. Кардынал Грахалеўскі адзначыў, што
“дзякуючы універсітэту св. Дамазія павінен абагаціцца не толькі студэнт, але таксама
Касцёл і іспанскае грамадства”.