2011-10-05 12:57:44

Бэнэдыкт XVI: папросім Пана правесці нас праз цяжкія шляхі нашых часоў


RealAudioMP3 “Зварот да Пана заўсёды азначае акт даверу, свядомасць таго, што можна даверыцца Богу, які добры, “міласэрны і доўгацярплівы, павольны на гнеў і багаты любоўю і вернасцю”, - сказаў падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі, якая прайшла на плошчы св. Пятра ў Рыме, Бэнэдыкт XVI. У сваёй катэхезе, прысвечанай псальму 23, папа адзначыў што у ім, “псальміст, выражае спакойную упэўненасць у тым, што ён заўсёды абаронена і ідзе добрым шляхам бо Пан яго пастыр”.

Пан мой пастыр мне усяго даволі: так пачынаецца гэта прыгожая малітва, звяртаючы нашу увагу на вандроўны характар і вопыт узаемнага ведання, паміж пастырам і яго ягняткамі, якія складаюць яго маленькі статак. Гэты вобраз нараджае ў нас адчуванне даверу, блізасці, лагоднасці: пастыр ведае сваіх ягнятак, кліча іх па імені, а яны ідуць за ім, бо пазнаюць і давяраюць. Ён клапоціцца аб іх, захоўвае, як каштоўны дар, гатовы абараніць, гарантаваць дабрабыт і спакойнае жыццё, - сказаў Папа.

Святы Айцец звярнуў увагу на словы псальма ў якіх перад намі паўстаюць зялёныя палі, крыніцы вады, аазісы супакою, да якіх пастыр вядзе статак і якія з’яўляюцца сімваламі жыцця.. Пантыфік адзначыў, што сцэна, якая апісваецца ў псальме адбывалася ў пустыннай зямлі, якую апальвала гарачае сонца, дзе напалову вандроўныя пастыры жылі са сваімі статкамі ў стэпах, паміж шматлікімі вёскамі. “Але пастыр здольны знайсці траву і свежую ваду, неабходныя для жыцця, ведае як прывесці да аазіса ў якім душа можна адпачыць і набрацца сіл і энэргіі, каб працягваць свой шлях”, - сказаў Папа.

Дарагія браты і сёстры, таксама і мы, калі ідзем побач з Добрым пастырам, праз цяжкія, пакутныя і як, нам можа здавацца, доўгія шляхі нашага жыцця, часта ў духоўна пустынным месцы, без жыцця, але пад гарачым сонцам рацыяналізма, пад кіраўніцтвам Добрага Пастыра Хрыста, мы маем упэўненасць, што ідзем правільным шляхам і што Пан нас вядзе. Ён заўсёды побач і нам будзе ўсяго даволі, - адзначыў Бэнэдыкт XVI.

Папа падкрэсліў, што начная цемра пужае сваімі змяняючыміся ценямі, цяжкасцю адрозніць небяспеку, цішынёй якая робіць яснымі ўсе гукі, але псальміст ідзе з упэўненасцю, бо ведае, што Пан з ім. “Блізасць Бога перамяняе рэальнасць, цёмныя пагоркі губляюць сваю небяспеку і пагрозу. Статак, можа ісці спакойна”, - сказаў Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу таксама на тое, што псальміст паказвае розныя асяродкі у якіх прысутнічае разам з Панам. З пустыні мы пераносімся ў шацёр, у якім Пан нас з гасціннасцю прымае, частуе ежай, алеям і віном, а таксама прапануе сяброўства і сваю салідарнасць.

Ежа, алей і віно гэта жыццядайныя дары, якія таксама даюць радасць, негледзячы на тое, што нам тэрмінова неабходна, а таксама выражаюць бескарыснасць і любоў. Псальміст стаў абектам увагі. Ён як падарожнік адпачывае ў шатры, у той час, як яго ворагі павінны спыніцца і глядзець, не маючы магчымасць умяшацца, бо той каго лічылі ахвярай знаходзіцца ў надзейным месцы, стаў святым і недатыкальным госцем. Псальміст гэта мы, калі па-сапраўднаму верым у адзінства з Хрыстом. Калі Бог, прымае нас у сваім шатры, ніхто нам не можа зрабіць кепска, - сказаў Пантыфік.

Святы Айцец падкрэсліў, што нават калі падарожнік працягвае свой шлях, дабрыня і вернасць Бога суправаджаюць яго. “Але яго шлях набывае новы сэнс, становіцца пілігрымкай да святыні Пана, святога месца ў якім псальміст хоча застацца жыць назаўсёды і ў якое хоча вярнуцца. Шлях за пастырам вядзе да яго дома, гэта мэта кожнага шляха, жаданы аазіс у пустыні, шацёр у якім можна схавацца ад ворагаў, месца міра дзе жывуць дабрынёй і вернай любоўю Бога, дзень за днём, у спакойнай радасці і ў бясконцасці”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Вобразы гэтага псальма, з усім яго багаццем і глыбінёй, суправаджалі ўсю гісторыю і рэлігійны вопыт ізраэльскага народа і працягваюць суправаджаць хрысціян. Езус, “Добры пастыр шукае сваіх згубленых ягнят, якіх ведае і за якіх аддае жыццё. Ён гэта шлях, правільны шлях, які вядзе да жыцця, святло, якое асвятляе цёмныя пагоркі і перамагае наш старх. Ён гэта гаспрадар, які нас шчырае прымае і збаўляе ад ворагаў, частуючы сваім целам і крывёй. Ён пастыр, які ў пакоры і з прабачэннем, стаў Валадаром на слаўным дрэве крыжа, - адзначыў Святы Айцец.

Папа заклікаў, вернікаў, аднавіць свой давер да Пана і цалкам даверыцца Яму, і прасіць, каб ён правёў нас праз цяжкія шляхі нашых часоў.

Падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам да міжнароднай супольнасці дапамагчы народу Самалі, які на працягу гэтага года моцна пакутуе ад голада. Святы Айцец прывітаў, прысутных на аўдыенцыі кардынала Роберта Сара, старшыню Папскай рады “Cor unum” і арцыбіскупа Джорджо Берціна, Апостальскага адміністратара Магадзіша, а таксама прадстаўнікоў дабрачынных арганізацый і заклікаў іх даць імпульс ініцыятывам дзякуючы якім можна будзе дапамагчы самалійскаму народу.








All the contents on this site are copyrighted ©.