2011-10-05 14:33:48

Арцыбіскуп Тамазі: трагедыя ў Самалі – маўклівы генацыд


RealAudioMP3 3 кастрычніка пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у швейцарскай Жэневе, арцыбіскуп Сільвано Тамазі выступіў на форуме гэтай арганізацыі, які быў прысвечаны цяжкай сітуацыі, якая склалася ў Самалі. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх расказаў , што “недахоп ежы прымушае тысячы людзей пакідаць свае дамы ў пошуку прытулку, а многія з іх нават паміраюць на вуліцах”.

“Мы можам гаворыць аб маўклівым генацыдзе. Міжнародная супольнасць павінна выказаць сваю салідарнасць з гэтымі людзьмі. Сярод іх шматлікія жанчыны і дзеці, якія спрабуюць выжыць. Аднойчы здарылася вельмі балючая і трагічная сітуацыя, калі адна маці, нясучы на руках дваіх дзяцей і не маючы больш сіл, павінна была вырашаць, якое з іх пакінуць памерці, а якое ўзяць з сабой, каб прыбыць да лагера бежанцаў”

Арцыбіскуп Тамазі адзначыў, што нельга дапусціць таго, каб маглі здарацца такія страшныя рэчы. “Але гэтая трагедыя народаў усходняй Афрыкі з’яўляецца часткай іншай трагедыі”, - адзначыў іерарх. Арцыбіскуп нагадаў аб тым, што ужо каля 1,5 тыс. чалавек, загінулі пры спробе патрапіць у Еўропу з Паўночнай Афрыкіі аб тых, хто патануў у Адэнскім заліве, калі спрабавалі пакінуць Самалі. “Такім чынам мы знаходзімся перад надзвычайнай сітуацый, якая павінна ўзварушыць сумленне ўсіх”,- адзначыў арцыбіскуп Тамазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.