2011-10-04 16:40:12

Рым: канферэнцыя аб ролі жанчын у місіі Касцёла


RealAudioMP3 10 кастрычніка ў Рыме пройдзе канферэнцыя на тэму: “Жанчына ў місіі Касцёла”, арганізатарам якой з’яўляецца навукова-даследчы інстытут па справах жанчын Папскага універсітэта “Regina Apostolorum” у супрацоўніцтве з Папскай рады па справах свецкіх. Як адзначаюць арганізатары гэтай сустрэчы, “жанчыны, як сёння так і на працягу ўсёй гісторыі, пастаянна працавалі на карысць Касцёла відавочным і небачным чынам.

Арганізатары звяртаюць ўвагу на тое, што “жанчыны-хрысціянкі, ва ўсім свеце, супрацоўнічаюць ужо доўгі час у развіцці цывілізацый і евангельскай місіі Паўсюднага Касцёла ў якасці настаўніц, медсясцёр, тэолагаў, пісьменніц, журналістак, катэхэтак, законніц, маці дзяцей і жонак”.

Мэтай форума з’яўляецца тое, каб звярнуць увагу, у святле навучання Касцёла, на фундаментальную ролю жанчын ў працы гуманізацыі грамадства. Працу канферэнцыі адкрые кардынал Станіслаў Рылка, старшыня Папскай рады па справах свецкіх.








All the contents on this site are copyrighted ©.