2011-10-03 16:53:22

Ірак: працягваюцца напады на хрысціян у Кіркуку


RealAudioMP3 У Іраку на працягу выходных дзён здарыліся два напады на хрысціян ў горадзе Кіркук, на поўначы краіны. У гэтым палітыка-эканамічным цэнтры, багатым нафтай, які насяляюць арабы, туркі, курды, іракскія хрысціяне працягваюць гінуць пад абыякавым поглядам мясцовых уладаў. Хрысціяне ў Іраку сталі аб’ектам пастаянных нападаў з боку ісламскіх фундаменталістаў. На працягу апошняга года тут здарыліся шматлікія выбухі, напады, пашкоджанні касцёлаў і маёмасці хрысціян. Такія падзеі сталі абавязковымі элементамі штодзённай хронікі навін. Агенства “Asianews” звяртае ўвагу на тое, што пераслед хрысціян у Кіркуку адбываецца ва ўмовах поўнага маўчання міжнароднай супольнасці.

2 кастрычніка Басам Ішо, 30-гадовы католік быў забіты групай невядомых. 1 кастрычніка, было знойдзен цела іншага іракскага католіка, таксама забітага невядомымі.

15 жніўня, адбыліся выбухі насупраць сіра-каталіцкага касцёла св. Эфрэма ў цэнтры Кіркука. 2 жніўня іншая бомба ўзарвалася насупраць касцёла св. Сям’і. У той жа дзень супрацоўнікі паліцыі здолелі прадухіліць выбух насупраць пратэстанскай царквы ў гэтым горадзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.