2011-10-02 10:44:51

Ватыкан: рэстаўрацыя скульптуры “Уваскрасенне” у Залі Паўла VI


RealAudioMP3 3 кастрычніка пачнецца рэстаўрацыя скульптурнай кампазіцыі “Уваскрасенне”, якая знаходзіцца ў ватыканскай Залі Паўла VI, месцы правядзення аўдыенцый, сустрэч, канцэртаў і іншых мерапрыемстваў. Бронзавая скульптура “Уваскрасенне”, была створана італьянскім майстрам Перыклам Фаццыні 34 гады таму. Яе інаўгурацыю здзейсніў сам Павел VI 28 верасня 1977 г.

Негледзячы на тое, што скульптура знаходзіцца ў добрым стане, яна патрабуе дасканалай чысткі, для таго, каб бронза набыла свой першапачатковы выгляд. Чыстка будзе праходзіць на працягу 2 месяцаў – завяршэнне прац плануецца 9 снежня.

Выява “Уваскрасенне”, займае плошчу 20 м у дліну і 7 м у вышыню. Яна ўяўляе сабой “Хрыста, які выходзіць з магілы, вакол якой растуць аліўкавыя дрэвы, у той час як зямлю сатрасаюць вялізарнай моцы маланкі: у гэты час аблічча Пана застаецца незвычайна спакойным, ён працягвае нам свае рукі, жадаючы аднавіць любоў, якая, здаецца, была непапраўна разбіта”, - пісала аб скульптуры “L’Osservatore Romano” 29 верасня 1977 г.

Падчас правядзення рэстаўрацыйных прац, мастацкая выява скульптуры будзе аддзяляць яе ад астатныя часткі Залі Паўла VI.








All the contents on this site are copyrighted ©.