2011-10-02 13:19:45

Бэнэдыкт XVI: заставацца галінамі, якія прыносяць добрыя плёны


RealAudioMP3 2 кастрычніка на плошчы св. Пятра ў Рыме Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў перад традыцыйнай малітвай “Анёл Панскі”. У сваім кароткім разважанні Пантыфік звярнуў увагу на неабходнасць вернікаў заставацца заўсёды ў вінаградніку Пана галінкамі, якія прыносяць добрыя плёны.

Дарагія браты і сёстры! - сказаў Папа

Евангелле сённяшняй нядзелі, заканчваецца вельмі строгімі словамі Езуса, скіраванымі да першасвятароў і мудрацоў народа: Адымецца ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які прынясе плады яго (Мц 21, 43). Гэта словы, указваюць на вялікую адказнасць тых, хто ў кожную гістарычную эпоху, пакліканы працаваць у вінаградніку Пана, асабліва ў ролі кіраўніка, і тых хто падштурхоўвае да поўнага аднаўлення вернасці Хрысту. Ён, зяўляецца каменнем адкінутым будаўнікамі (Мц 21, 42), бо быў абвешчаны ворагам закона і небяспечным для грамадскага парадка; але і Ён, адкінуты і ўкрыжаваны, уваскрос, і стаў вуглавым каменнем на якім можа асноўвацца, з поўнай упэўненасцю, фундамент кожнага чалавека і ўсяго свету. Аб гэтай праўдзе кажа прыпавесць аб неверных вінаградарах, якім чалавек даверыў уласны вінаграднік, каб яны яго даглядалі і збіралі плёны.

Уладальнік вінаградніка - гэта вобраз самаго Бога, а вінаграднік сімвалізуе Яго народ, а таксама жыццё якое Ён падараваў нам і якое мы павінны, з дапамогай Яго ласкі, прывесці да дабра. Св. Аўгустын адзначыў, што Бог нас даглядае, як поле, каб зрабіць лепшымі” (Sermo 87, 1,2: PL 38, 531). Бог мае план адносна сваіх сяброў, але, нажаль, адказ чалавека часта скіраваны на нявернасць, якая пераўтвараецца ў адкіданне. Пыха і эгаізм перашкаджаюць распазнаць і прыняць каштоўны дар Бога: яго Адзінароднага Сына. Калі,пашлю да іх свайго Сына - піша евангеліст Мацвей - [вінаградары] схопяць яго, выкінуць з вінаградніка і забюць (Мц 21, 37.39). Бог давярае самаго сябе ў нашы рукі, прымае незразумелую таямніцу ўласнай слабасці і паказвае сваю ўсемагутнасць праз вернасць плану любові, які, напрыканцы, прадугледжвае таксама і справядлівае пакаранне злодзеяў (пар. Мц 21, 41).

Моцна укаранёныя ў веры ў вуглавы камень, якім зяўляецца Хрыстус, застанемся ў Ім заўсёды як галінка, якая не можа прынесці кепскія плады, калі застанецца ў вінаградніку. Толькі ў Ім, праз Яго і з Ім будуецца Касцёл, народ новага Запавета. Слуга Божы Павел VI пісаў: Першы плён глыбокага знаёмства з Касцёлам гэта адкрыццё яго жыццядайных адносін з Хрыстом. Вядомая рэч, але фундаментальная, незаменная, ніколі дастаткова не пазнаная, разважаная, святкаваная (Энц. “Ecclesiam suam”, 6 жніўня 1964: ААS 56 [1964], 662).

Дарагія сябры, Пан заўсёды побач з намі і заўсёды дзенічае ў гісторыі чалавецтва, суправаджае нас з дапамогай сваіх анёлаў, якіх сёння Касцёл шануе як Абаронцаў, г.зн., служыцеляў Боскай аховы для кожнага чалавека. Ад самага пачатку, аж да моманту смерці, чалавечае жыццё суправаджаецца іх няспыннай абаронай. Анёлы зяўляюцца каронай Найшляхетнейшай Каралевы Перамогі, Благаслаўлёнай Панны Марыі Ружанцовай, якая ў першую нядзелю кастрычніка, менавіта сёння, у Пампейскім санктуарыі і ва ўсім свеце, прымае нашы малітвы, каб было пераможана зло і заззяла ў поўні, дабрыня Бога.








All the contents on this site are copyrighted ©.