2011-10-01 10:46:34

Тырана: прайшлі выбары ў Раду біскупскіх канферэнцый Еўропы


RealAudioMP3 30 верасня, у Тыране, сталіцы Албаніі, удзельнікі сесіі біскупскіх канферэнцый Еўропы, абралі новае кіраўніцва Рады Канферэнцыі еўрапейскіх епіскапатаў на перыяд 2011-2016 г. Старшынёй Рады быў пераабраны кардынал Пэтэр Эрдо, арцыбіскуп Эштэрхом-Будапешскі і старшыня венгерскага епіскапата. “Я не думаў, што большасць будзе задаволена маёй працай на працягу апошніх пяці гадоў”, - сказаў пераабраны іерарх і падзякаваў за давер аказаны яму. У сваёй сённяшняй прамове кардынал Эрдо адзначыў, што гэты перыяд кіравання Радай, будзе акрэслены новай евангелізацыяй і развіццём экуменізма. “Нашы браты хрысціяне іншых канфесій, вельмі цікавяцца новай евангелізацыяй”, - сказаў кардынал. Таму, на яго думку, у гэтай сферы магчыма “развіццё міжхрысціянскай салідарнасці”. Іерарх назваў Канферынцыю епіскапатаў Еўропы, “лабараторыяй веры”, удзел у якой дазваляе кожнаму адкрыць для сябе штосці новае.

Віцэ-старшынямі Рады былі абраны кардынал Анджэло Баньяско, арцыбіскуп Генуі і старшыня італьянскага епіскапата, а таксама Юзэф Міхалік, арцыбіскуп Пшэмысля і старшыня Канферэнцыі Біскупаў Польшчы. Да гэтага пасады віцэ-старшынь Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы займалі французскі кардынал Жан-П’ер Рыкар і арцыбіскуп Заграба Ёсіп Божаніч.

Пленарная асамблея падзякавала новаабранаму кіраўніцтву за адкрытасць і пажадала плённай працы на ніве новай евангелізацыі Еўропы, а таксама старому кіраўніцтву за працу на карысць дабра Касцёла і спрыянне братэрству паміж еўрапейскімі епіскапатамі. Новае кіраўніцтва Рады еўрапейкіх біскупскіх канферэнцыі пачне сваю працу адразу пасля завяршэння форума ў Тыране.








All the contents on this site are copyrighted ©.