2011-10-01 10:09:31

Кракаў: пачаўся ІІ Сусветны кангрэс Божай Міласэрнасці


RealAudioMP3 1 кастрычніка, у Кракаўскіх Лагеўніках, месцы дзе пражыла апошнія гады жыцця св. Фаўстына Кавальская, пачнецца ІІ Сусветны Кангрэс Божай Міласэрнасці. Яго дэвіз гучыць як, “Міласэрнасць – крыніца надзеі”. У праграме форума: малітвы, канферэнцыі, экуменічныя набажэнствы, а таксама маўклівая пілігрымка ў канцэнтрацыйны лагер Асвенцым. У інтэрв’ю нашаму радыё, адзін з арганізатараў Кангрэса, кардынал Каміло Руіні, адзначыў, што гэты форум набыў яшчэ большую важнасць пасля беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, вялікага апостала Міласэрнасці ў ХХ і ХХІ ст.. “Менавіта Ян Павел ІІ у сваёй энцыкліцы “Dives in Misericordia” (“Міласэрнасць Бога”) указаў чалавецтву шлях, праз які, гэта Міласэрнасць павінна прыйсці сёння”, - сказаў кардынал Руіні.

“Сёння многія не знаёмы з тэмай Божай Міласэрнасці, але менавіта ў наш час чалавецтва асабліва патрабуе яе. Сёння людзі адчуваюць уласнымі сэрцамі патрэбу ў прабачэнні і міласэрнасці: як Міласэрнасці Божай, так і неабходнасці быць міласэрнымі людзьмі”.

Іерарх адзначыў, што увесь Пантыфікат Яна Паўла ІІ, быў акрэслены гэтай тэмай. “Я хачу нагадаць, што напрыканцы свайго зямнога жыцця, у апошняй кнізе, якую ён напісаў, былі словы: “Міласэрнасць Божая – гэта адзіная сапраўднае абмежаванне для зла, якое існуе ў свеце”, - адзначыў кардынал Руіні.








All the contents on this site are copyrighted ©.