2011-10-01 11:04:18

Арцыбіскуп Чэллі: неабходна пастырства ў сферы лічбавай культуры


RealAudioMP3 У чылійскім Санцьяга, 17-19 кастрычніка, пройдзе кангрэс на тэму “Касцёл і лічбавая культура”, які з’яўляецца падрыхтоўкай да Сінода Біскупаў аб новай евангелізацыі. Яго араганізатарамі з’яўляюцца Папская рада па сродках масавай камунікацыі, Рада лацінаамерыканскіх епіскапатаў, Канферэнцыя Біскупаў Чылі і чылійскі каталіцкі універсітэт. З нагоды правядзення кангрэса арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, скіраваў да яго ўдзельнікаў спецыяльнае відэапасланне, у якім адзначыў, што гэта сустрэчы, з’ўляецца “шчаслівай магчымасцю”, бо немагчыма разважаць аб новай евангелізацыі без погляду на сферу сацыяльных камунікацый. “Новыя тэхналогіі далі жыццё новай культуры, новы спосабу быць сучасным чалавекам”, - адзначыў іерарх. “Сёння, калі гаварыць аб евангелізацыі, немагчыма не звяртаюць увагу на неабходнасць глыбокага дыялога з лічбавай культурай і разумець, што неабходна рэалізоўваць сапраўднае пастырства ў гэтым кантэксце”, - патлумачыў арцыбіскуп Чэллі.

Акрымя таго, іерарх выказаў надзею, што праца кангрэса паспрыяе падрыхтоўцы да будучага Сінода Біскупаў аб новай евангелізацыі, які пройдзе ў кастрычніку 2012г. па ініцыятыве Бэнэдыкта XVI. У працы кангрэса ў Чылі, задзейнічаны дзесяць лацінаамерыканскіх універсітэтаў, якія аналізуюць розныя аспекты лічбавай культуры. На думку арцыбіскупа Чэллі, гэтыя даследванні падрыхтуюць вельмі салідную аснову для разважанняў аб ролі Касцёла ў гэтай сферы.








All the contents on this site are copyrighted ©.