2011-09-30 15:16:10

Біскуп Антоні Дзям’янка – прадстаўнік Беларусі на сесіі біскупскіх канферэнцый Еўропы


RealAudioMP3 У сесіі біскупскіх канферэнцый Еўропы ў Тыране, якая пачалася 29 верасня, прымае удзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх расказаў, што старшыня Канферэнцыі Біскупаў Еўропы, кардынал Пэтэр Эрдо, падчас адкрыцця форума звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што ўдзельнікі сустрэчы прадстаўляюць дзве часткі Еўропы, якія стаяць перад выклікам аднолькавых праблем.

Падкрэсліваліся светлыя і цёмныя бакі, з якімі сустракаюцца розныя Канферэнцыі, бо Еўропа гэта два розныя рэгіёны. Усходняя Еўропа, якая вельмі пацярпела ат камунізма і Заходняя Еўропа, у якой пануе практычны матэрыялізм і практычны атэізм”.

Біскуп Дзям’янка звярнуў увагу на тое, што сімвалічным стала, таксама, месца правядзення форума аб новай евангелізацыі – Албанія, краіна паміж Заходняй і Усходняй Еўропай ў якой на працягу доўгіх часоў панаваў жорсткі атэістычны рэжым.

Албаніякраіна, якая з 1945 г. была атэістычнай, і атэізм тут існаваў у вельмі жорсткай форме. Падаўлялася ўсякая рэлігійная дзейнасць. Больш за 60 каталіцкіх святароў былі забіты. Пераследваліся таксама прадстаўнікі іншых канфесій. Толькі пасля 1990 г. пачалося адраджэнне”.

Беларускі іерарх расказаў, што сёння ўдзельнікі форума праслухалі даклады аб падрыхтоўцы да Сіноду аб новай евангелізацыі ў Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы і паразважалі над вынікамі анкеты аб новай евангелізацыі, якая была разаслана ва ўсе епіскапаты свету. Акрамя таго, з прамовай перад удзельнікамі выступіў арцыбіскуп Фізікелла, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі.

Біскуп Дзям’янка адзначыў, што разумець новую евангелізацыю трэба не як асаблівую пастырскую дзейнасць Касцёла, але як сведчанне Касцёлам сваёй уласнай прыроды. “Падчас сённяшніх прац форума арцыбіскуп Фізікелла, расказаў што яе сутнасць заключаецца ў тым, каб дапамагчы хрысціянам адшукаць сваю ідэнтычнасць. Дапамагчы хрысціянам, якія атрымалі сакрамэнты, устанавіць асабістыя адносіны з Хрыстом”, - сказаў іерарх. Прадстаўнік Беларусі, выступіць на форуме з дакладам аб адраджэнні жыцця Каталікага Касцёла ў нашай краіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.