2011-09-30 11:48:36

Бэнэдыкт ХVI прывітаў ўдзельнікаў сесіі Канферэнцыі Біскупаў Еўропы.


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў пленарнай сесіі Канферэнцыі Біскупаў Еўропы, якая пачалася 29 верасня ў албанскай Тыране. Святы Айцец заахвоціў біскупаў, “каб з місійнаю адвагаю вызначалі шляхі новай евангелізацыі, асабліва ў служэнні новым пакаленням”. Папа заклікаў працягваць “будаваць каштоўныя адносіны паміж епіскапатамі Еўропы, якія ўжо на працягу 40 гадоў спрыяюць плённаму супрацоўніцтву ў экуменічнай і пастырскай дзейнасці”.

Сёлетняя сустрэча каталіцкіх іерархаў Еўропы прысвечана тэме новай евангелізацыі. Працы мерапрыемства працягнуцца да 2 кастрычніка. Беларусь на форуме прадстаўляе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскі Антоні Дзям'янка.








All the contents on this site are copyrighted ©.