2011-09-29 16:43:16

Тырана: сустрэча Канферэнцыі Біскупаў Еўропы


RealAudioMP3 29 верасня ў Тыране пачалася пленарная сесія Канферэнцыі Біскупаў Еўропы, у цэнтры ўвагі якой стаіць тэма новай евангелізацыі. Падчас адкрыцця мерапрыемства удзельнікі сустрэчы ўзгадалі аб шматлікіх хрысціянах – мучаніках эпохі камуністычнай дыктатуры ва Усходняй Еўропе, - расказаў у інтэрв’ю нашаму радыё арцыбіскуп Будапешскі кардынал Пэтэр Эрдо, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Еўропы.

“Для нас, тут у Еўропе, новая евангелізацыя азначае распаўсюджванне і новае адкрыццё добрай навіны Езуса Хрыста ва ўмовах розных грамадстваў, якія маюць у каранях сваёй культуры хрысціянства, але якія аддаліліся ад хрысціянскай веры”, - адзначыў іерарх. Кардынал Эрдо падкрэсліў таксама, што ў Еўропе існуе вялікая колькасць людзей якія, ніколі ў жыцці не мелі кантакту з хрысціянскай верай. Іерарх расказаў што сёння існуе праблема пошуку новай мовы для перадачы евангельскага паслання і абавязку пазбягаць, пры гэтым, уплываў моды.








All the contents on this site are copyrighted ©.