2011-09-29 11:21:34

Кракаў: ІІ Сусветны кангрэс Божай Міласэрнасці


RealAudioMP3 1-5 кастрычніка ў Кракаве пройдзе ІІ Сусветны кангрэс Божай Міласэрнасці. Удзельнікі з усяго свету збяруцца ў санктуарыі ў Лагеўніках, месцы дзе апошнія гады жыцця правяла с. Фаўстына Кавальская, каб засяродзіцца над тэмай “Міласэрнасць – крыніца надзеі”.

У рамках форума яго удзельнікі паразважаюць таксама аб пасланні аб міласэрнасці ў кантэксце “новай евангелізацыі” і новых спосабах сведчання аб ёй у свеце. У праграму уключаны малітвы, сустрэчы, канферэнцыі, экуменічнае набажэнства на Рынкавай плошчы ў Кракаве, а таксама ціхая пілігрымка ў канцэнтрацыйны лагер Асвенцым, падчас якой удзельнікі будуць маліцца аб супакоі і Божай Міласэрнасці для света. У мерапрыемстве прымуць удзел шматлікія іерархі Касцёла: кардынал Каміло Руіні, кардынал Крыштаф Шонборн, кардынал Станіслаў Дзівіш, таксама будзе ўдзельнічаць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

І Кангрэс Божай Міласэрнасці праходзіў у Рыме 2-6 красавіка 2008 г., па ініцыятыве кардынала Крыштафа Шонборна і кардынала Станіслава Дзівіша. У апошняй частцы яго працы ўдзельнікі прынялі удзел у св. Імшы, якую узначаліў Бэнэдыкт XVI у базыліцы св. Пятра і аб’явілі, што наступны кангрэс пройдзе ў Кракаве ў 2011 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.