2011-09-29 15:25:20

Вядома тэма наступнага Сусветнага дня масавых камунікацый


RealAudioMP3 “Маўчанне і Божае Слова: шлях евангелізацыі”, - так гучыць тэма наступнага Сусветнага дня сацыяльных камунікацый, які будзе адзначацца 30 мая 2012 г. У спецыяльным пасланні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, апублікаваным сёння, адзначаецца, што Бэнэдыкт ХVI акрэсліў маўчанне не толькі, як адну з формаў супрацьлеглую характарыстыкам сучанага грамадства, якому адпавядаюць пастаянны, няспынны паток інфармацыі, але як неабходны элемент інтэграцыі. “Маўчанне, менавіта таму што спрыяе больш глыбокаму разуменню, можа разглядацца, як першая ступень у прыняцці слова.”, - адзначаецца ў паведамленні.

Акрамя таго падкрэсліваецца, што раўнавага паміж цішынёй і Божым Словам, узбагачаюць каштоўнасць камунікацыі і робяць яе неад’емным элементам у служэнні новай евангелізацыі. Звяртаецца ўвага на жаданне Святога Айца, каб тэма будучага Сусветнага дня масавых камунікацый адпавядала тэме Сінода Біскупаў аб новай евангелізацыі, што гучыць, як “Новая евангелізацыя для перадачы хрысціянскай веры”.

Сусветны дзень масавых камунікацый быў устаноўлены ІІ Ватыканскім Саборам у 1963 г. Спецыяльнае пасланне Святога Айца да гэтага дня па традыцыі публікуецца 24 студзеня, у свята св. Францішка Сальскага, нябеснага апякуна журналістаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.