2011-09-29 13:40:09

Бэнэдыкт XVI павіншаваў яўрэяў Рыма з надыходзячымі святамі


RealAudioMP3 29 верасня Бэнэдыкт XVI скіраваў віншавальную тэлеграму на імя Рыкарда ды Сеньі, галоўнага рабіна Рыма, з нагоды святкавання Рош Ха-Шана, яўрэйскага Новага года, а таксама Ём Кіппура (Дня паяднання) і Суккот (Свята шатроў). Пантыфік выказаў шчырыя віншаванні ўсёй яўрэйскай супольнасці Вечнага горада, і пажадаў, каб гэта свята стала нагодай для шматлікіх вечных благаслаўленняў і крыніцай бясконцай ласкі.

“Няхай ва ўсіх нас узрастае жаданне спрыяць справядлівасці і міру у свеце, які вельмі патрабуе сапраўдных сведкаў праўды. Няхай Бог, у сваёй дабрыні, абараняе яўрэйскую супольнасць і ўмацоўвае сяброўства паміж намі, у гэтым горадзе і ва ўсім свеце”, - напісаў Святы Айцец.

У гэтым годзе яўрэі адзначыюць 5772 Новы год. Традыцыйна Рош Ха-Шана святкуецца на працягу двух дзён у новалунне восеньскага месяца цішрэй па яўрэйскаму каляндару, які звычайна прыпадае на верасень ці кастрычнік.








All the contents on this site are copyrighted ©.