2011-09-28 14:30:28

Падчас візіта ў Бенін Бэнэдыкт XVI падпіша постсінадальную Апостальскую адгартацыю


RealAudioMP3 18-20 лістапада пройдзе Апостальскі візіт Бэнэдыкта XVI у Бенін. Першым пунктам падарожжа Святога Айца стане самы вялікі горад гэтай краіны Катону, дзе ён сустрэнецца з вернікамі падчас наведвання катэдральнага касцёла. Аб гэтым стала вядома з апублікаванай сёння Заляй Друку Апостальскай Сталіцы праграмы падарожжа Пантыфіка.

Папа правядзе сустрэчы з Прэзідэнтам краіны, членамі ўрада, прадстаўнікамі розных дзяржаўных устаноў і рэгіянальных уладаў, а таксама з дыпламатычным корпусам прысутным у Беніне.

Акрамя таго ў праграму візіта Святога Айца ўключана сустрэча з семінарыстамі у будынку семінарыі імя св. Гала у горадзе Оўідах. Тут Бэнэдыкт XVI памоліцца каля магілы кардынала Бернардзіна Ганцін у семінарыйнай капліцы. Падчас наведвання базылікі Беззаганага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Оўідах Святы Айцец падпіша постсінадальную Апостальскую адгартацыю.

Затым Пантыфік вернецца ў Катону, дзе прыме ўдзел у святочным мерапрыемстве “Мір і радасць”, якое арганізуюць законніцы з Кангрэгацыі місіянерак любові. У адной з парафій горада пройдзе сустрэча Папы з дзяцьмі.
На нядзелю 20 лістапада запланавана св. Імша, якую узначаліць Пантыфік. Падчас яе афрыканскія біскупы ўрачыста подпішуць постсінадальную Апостальскую адгартацыю.








All the contents on this site are copyrighted ©.