2011-09-28 12:25:58

Бэнэдыкт XVI прысвяціў сваю катэхезу Апостальскаму візіту ў Германію


RealAudioMP3 Сённяшняя агульная аўдыенцыя прайшла на плошчы св. Пятра ў Рыме. Сваю катэхезу Пантыфік прысвяціў падарожжу ў Германію, якое адбылося 22-25 верасня. “Гэты візіт, які прайшоў пад дэвізам “Дзе Бог – там будучыня”, стаў сапраўдным святам веры”, - сказаў Святы Айцец. Папа падзякаваў усім арганізатарам і вернікам, якія прынялі удзел у гэтым мерапрыемстве.

Бэнэдыкт XVI узгадаў аб сваёй сустрэчы з Прэзідэнтам Германіі Крысціянам Вульфам, якая прайшла ў Берліне. “Я меў магчымасці коратка закрануць пытанне аб узаемных адносінах паміж рэлігіяй і свабодай, нагадаўшы выказванне вялікага біскупа і сацыяльнага рэфарматара Вільгельма фон Кэттелера “Як рэлігія патрабуе свабоды, так і свабода патрабуе рэлігіі”, - сказаў Пантыфік.

Я з задавальненнем прыняў запрашэнне аб сустрэчы ў Бундэстагу, якое стала, канешне, адной з самых вялікіх падзей майго падарожжа. Першы раз Папа прамаўляў перад членамі Нямецкага парламента. З гэтай нагоды, я хацеў паказаць фундамент права і свабоднай прававой дзяржавы, г.зн., вымярэнне кожнага права, запісанага самім Стварыцелем у кожным сваім стварэнні. Неабходна пашырыць наша усведамленне прыроды, разумеючы яе не толькі як набора функцый, але больш гэтага, як мову якой Стварыцель нам дапамагае адрозніваць дабро ад зла”.

Папа нагадаў таксама аб сустрэчы з прадстаўнікамі яўрэйскай і мусульманскай супольнасцяў. Таксама Святы Айцец адзначыў, што атрымаў вялікую радасць бачыць на св. Імшы на Алімпійскім стадыёне ў Берліне вялікую колькасць вернікаў. “У гэты момант, вельмі святочны і хвалюючы, мы разважалі аб евангельскім вобразе вінаграднай лазы і галінак, г.зн., аб важнасці адзінства з Хрыстом для нашага асабістага жыцця і для нашага быцця вернікамі Касцёла, Яго містычнага цела”, - сказаў Святы Айцец.

Гаворачы аб другой частцы свайго Апостальскага падарожжа, якая прайшла ў Цюрынгіі, Пантыфік адзначыў, што тут ён хацеў надаць экуменічны характар свайму візіту, бо менавіта ў Эрфурце, горадзе Марціна Лютэра, прайшла яго сустрэча з прадстаўнікамі Рады Лютэранскай Царквы Германіі.

Мы зноў убачылі, наколькі важна наша супольнае сведчанне веры ў Езуса Хрыста у сённяшнім свеце, які часта ігнаруе Бога і не цікавіцца ім. Негледзячы на поспехі на нашым шляху да адзінства, мы павінны быць свядомымі, што не зможам заўсёды рабіць самі веру і адзінства такімі якімі хочам. Вера створаная намімі самімі не мае ніякай каштоўнасці, і сапраўднае адзінства зяўляецца дарам Пана, які маліўся і заўсёды моліцца аб адзінстве сваіх вучняў. Толькі Хрыстус можа падараваць нам гэту еднасць, і мы будзем заўсёды больш адзінымі тады, калі вернемся да Яго і дазволім Яму перамяніць нас”.

Бэнэдыкт XVI выказаў сваё вялікае задавальненне з малітвы нешпараў, якая прайшла ў марыйным санктуарыі ў Эцэльсбаху у прысутнасці шматлікіх пілігрымаў. “Яшчэ з маленства, я чуў аб гэтым рэгіёне – кавалачке зямлі, які заставаўся каталіцкім ў розных гістарычных абставінах, і жыхары якога мужна супрацьстаялі нацызму і камунізму”, - сказаў Папа. Святы Айцец нагадаў таксама аб св. Імшы, якая прайшла на катэдральнай плошчы Эрфурта, падчас якой ён нагадаў, аб шматлікіх святых звязаных з гэтай зямлёй. “Святыя апякуны Цюрынгіі – св. Альжбета, св. Баніфацый і св. Кіліян, былі яскравымі прыкладамі для вернікаў, якія сведчылі аб Евангеллі падчас таталітарных рэжымаў, і я запрасіў вернікаў, таксама і сёння, быць святымі, каб спрыяць будаванню нашага грамадства. Заўсёды былі святыя і людзі ахопленныя любоўю Хрыста, якія па-сапраўднаму змянялі свет”, - падкрэсліў Бэнэдыкт XVI.

Пантыфік узгадаў аб сустрэчы з ахвярамі сексуальных злачынстваў з боку святароў, а таксама з кс. прэлатам Германам Шайперсам, апошнім з застаўшыхся жывым святаром, з выжыўшых у канцэнтрацыйным лагеры ў Дахаў.

Папа, таксама, выказаў задавальненне з сустрэч з вернікамі Фрайбурга, апошняга пунтка яго Апостальскага падарожжа па Радзіме. Ён узгадаў аб малітоўным чуванні з моладзю, аб сустрэчах якія прайшлі ў фрайбургскай семінарыі: з семінарыстамі, святарамі, прадстаўнікамі Праваслаўных Цэркваў, з “якімі мы католікі з’яўляемся найбольш блізкімі”. Акрамя таго, Пантыфік падзякаваў за магчымасць сустрэчы з шматлкімі свецкімі, якія дапамагаюць Касцёлу і актыўныя ў грамадскай сферы. “Св. Імша ў турыстычным аэрапорце ў Фрайбургу стала кульмінацыйным момантам майго Апостальскага візіта, і магчымасцю падзякаваць усім занятым ў касцёльным жыцці, асабліва шматлікім валанцёрам і супрацоўнікам дабрачынных ініцыятыў”, - сказаў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што візіт у Германію, даў яму магчымасць сустрэцца з вернікамі сваёй Радзімы, умацаваць іх у веры, надзеі і любові, і падзяліцца з імі радасцю быцця хрысціянамі. “Але маё пасланне было скіравана да нямецкага народа, каб запрасіць усіх глядзець з даверам у будучыню. Сапраўды: “Дзе Бог – там будучыня”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.