2011-09-28 15:31:31

29 верасня - свята Ватыканскай жандармерыі


RealAudioMP3 29 верасня, на свята св. Міхала Арханёла, нябеснага апякуна Ватыканскай жандармерыі, пройдуць святочныя мерапрыемствы, у якіх прыме ўдзел кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ і кардынал Джаванні Лаёла, старшыня Губернатарыята горада-дзяржавы Ватыкан.

Корпус Ватыканскай жандармерыі разам са Швейцарскай гвардыяй клапоцяцца аб бяспецы Пантыфіка і выконвае абавязкі паліцыі на тэрыторыі Ватыкана. У 2008 г. жандармерыя далучылася да Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі Інтэрпол.

Падчас цэрымоніі, якая пройдзе у чацвер, прынц Сфорца Руспалі перадасць прадстаўніку Ватыканскай жандармерыі сцяг, які сям’я Руспалі захоўвае з 1870 г. у памяць аб загінуўшых у тым годзе салдатах Папскай арміі. Жаданне аб перадачы гэтага сцяга ў дар Бэнэдыкту XVI Сфорца Руспалі выказаў, сёння падчас асабістай аўдыенцыі ў Святога Айца. Сцяг будзе выстаўлены ў Гістарычным музеі Апостальскага палаца на Латэране.








All the contents on this site are copyrighted ©.