2011-09-27 12:23:59

“L’Osservatore Romano” аб візіце Папы ў Германію


RealAudioMP3 У сённяшнім нумары “L’Osservatore Romano” галоўны рэдактар гэтага ватыканскага выдання Джаванні Марыя Віян нагадвае словы Бэнэдыкта ХVI, прамоўленыя журналістам падчас палёту з Рыма ў Берлін, аб тым што візіт Пантыфіка у Германію служыць таму, каб “сустрэць людзей і гаварыць аб Богу”. “Менавіта так было падчас гэтага інтэнсіўнага і важнага падарожжа”, - адзначае Віян. Журналіст падкрэслівае, што“калі Святы Айцец гаварыў аб Богу, вернікі вельмі добра яго разумелі і ён сваімі прамовамі закрануў сэрцы многіх людзей, не толькі католікаў”.

Нагадваючы аб сустрэчах і прамовах Святога Айца, галоўны рэдактар ватыканскага выдання звярнуў асаблівую ўвагу на прамову Папы у нямецкім парламенце, і назваў яе “ўкладам у публічную дыскусію ўсяго Заходняга света”.

“Краіны Захада, багатыя матарыяльна, але бедныя з прычыны пануючага рэлятывізма, які знішчае. Таксама і ў Касцёле, пашырэнне структур, можа прывесці да аслаблення веры, менавіта у той момант, калі распаўсюджваецца духоўная пустыня і грамадства не бачыць наступстваў секулярызацыі. Як гэта змяніць? Неабходна па прыкладу святых штодзённа навяртацца да Хрыста, нягледзячы на балючыя здарэнні, якія пагражаюць закрыць ад людзей сапраўднае значэнне Крыжа. Таму цёплыя хрысціяне могуць быць для Касцёла больш небяспечнымі, чым яго ворагі, і таму агностыкі і тыя хто пакутуцюць з прычыны нашых грахоў, знаходзяцца бліжэй Божага Валадарства чым вернікі, якія зацягнуты ў руціну касцёльных спраў”, - узгадвае словы Бэнэдыкта XVI Джаванні Марыя Віян.








All the contents on this site are copyrighted ©.