26 верасня ў Рыме
прайшоў сімпозіўм на тэму: “Пераслед хрысціян у ХХІ ст.”. Яго арганізаваў Папскі Латэранскі
універсітэт з нагоды 20-годдзя дзейнасці дабрачыннай арганізацыі “Святло Усходу”,
якая дапамагае католікам з былых сацыялістычных краін ва Усходняй Еўропе. Удзельнікі
форума адзначылі, што ў свеце кожныя пяць хвілін гіне вызнаўца Хрыста, а таксама,
што толькі ў першым дзесяцігоддзі ХХІ загінула больш за 160 тыс. хрысціян. “Гэта сапраўдны
Галакост аб якім гаворыцца неахвотна”, - адзначылі удзельнікі мерапрыемства.
Італьянскі
біскуп Луіджы Негры гаварыў аб асаблівай харызме мучанікаў. Ён падкрэсліў, што “канцом
сучаснасці можа стаць атэізм, а канцом атэізма - насілле”. Іерарх адзначыў, што ідэалогіі
не прымаюць іншадумства, аб чым сведчаць таталітарныя рэжымы, якія знішчалі людзей
іншых поглядаў.
Масімо Інтровінье, прадстаўнік АБСЕ па барацьбе з расізмам,
ксенафобіяй і дыскрымінацыямі, адзначыў, што “дыскрымінацыі і пераслед хрысціян з’яўляюцца
сапраўдным гуманітарным выклікам для грамадства”. Ён расказаў аб праблемах хрысціян
у Пакістане, Кітаі, Індыі і Паўночнай Карэі. Кс. Бэрнандо Чэрвэлера з Папскага Інстытута
замежных місій падкрэсліў, што пераслед хрысціян часта ўмацоўвае веру, доказам чаго
з’яўляецца тое, што кожны год, больш за 150 тыс. кітайцаў прымае хрост.