2011-09-27 13:48:54

Патрыярх Кірыл выказаў павагу і братэрскую любоў да Папы


RealAudioMP3 26 верасня Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэўся з кардыналам Юзэфам Томко, пасланнікам Бэнэдыкта ХVI на святкаванні 100-годдзя рэкансекрацыі архікатэдральнага касцёла Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве. “Я радуюся магчымасці сустрэчы з Вамі, як з высокім прадстаўніком Каталіцкага Касцёла і Апостальскай Сталіцы, каб выказаць маю павагу і братэрскую любоў да Яго Святасці”, - сказаў Патрыярх Кірыл. Праваслаўны іерарх папрасіў кардынала, перадаць Бэнэдыкту XVI свае цёплыя словы.

Кардынал Томко, у сваю чаргу, звярнуў увагу на духоўнае адраджэнне ў Расіі. “Мы бачым, як адраджаюцца храмы, што з’яўляецца знакам адраджэння, якое адбываецца унутры вернікаў”,- сказаў іерарх. “Вы з’яўляецеся знакам і галоўнай дзеючай асобай гэтага аднаўлення, адраджэння веры тут”,- сказаў кардынал Томко. Ён таксама перадаў Патрыярху Кірылу “сардэчнае і братэрскае прывітанне" Бэнэдыкта ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.