2011-09-27 13:37:35

Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Каспера сваім пасланнікам на ўрачыстасці ў Шпаеры


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Вальтэра Каспера, былога старшыню Папскай Рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці прысвечаныя 950-годдзю кансэкрацыі катэдральнага касцёла ў нямецкай Шпаеры, якія пройдуць 2 кастрычніка.

Шпаерскі катэдральны касцёл, з’яўляецца самым вялікім помнікам раманскай архітэктруры, які захаваўся да нашага часу. Ён быў пабудаваны каля 1061 г, імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1981 г., святыня набыла статус аб’екта сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

На працягу сваёй гісторыі касцёл некалькі разоў перабудоўваўся. Свой сённяшні выгляд святыня набыла ў ХІХ ст. У крыпце пад алтаром касцёла пахаваны шматлікія імператары: Конрад ІІ, Генрых ІІІ, карол Германіі і сын Фрыдрыха Барбаросы Людовік Швабскі і інш.








All the contents on this site are copyrighted ©.