2011-09-27 11:49:18

Бэнэдыкт XVI здзейсніць кананізацыю трох благаслаўлёных


RealAudioMP3 Заля Друку Апостальскай Сталіцы сумесна з Службай папскіх літургічных цэрымоній апублікавалі каляндар набажэнстваў з удзелам Бэнэдыкта XVI на кастрычнік-лістапад 2011 г.

З яго стала вядома, што 9 кастрычніка Папа здзейсніць Апостальскі візіт у дыяцэзію Ламецыя Тэрмэ, на поўдні Італіі. Таксама, паведамляецца што Пантыфік правядзе кананізацыю трох благаслаўлёных – італьянскага біскупа Гвіда Марыя Канфорці, заснавальніка жаночай кангрэгацыі Слугаў Любові і Дачок Панны Марыі Божага Провіду святара Луіджы Гуанэлла і іспанскай законніцы Баніфацыі Радрыгез Дэ Кастра. Урачыстая кананізацыйная св. Імша, пройдзе на плошчы св. Пятра ў Рыме 23 верасня.

2 лістапада, ва ўспамін памерлых вернікаў Святы Айцец будзе маліцца у Ватыканскіх гротах за памерлых Рымскіх Пантыфікаў, а 3 лістапада правядзе св. Імшу ў базыліцы св. Пятра за памерлых кардыналаў і біскупаў.

4 лістапада, Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у малітве нешпараў прысвечанай пачатку навучальнага года ў Папскіх універсітэтах.

Нарэшце 18-20 лістапада Святы Айцец здзейсніць Апостальскае падарожжа у Бенін, маленькую дзяржаву ў Заходняй Афрыцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.