2011-09-27 14:14:51

Бэнэдыкт XVI здзейсніць Апостальскае падарожжа на поўдзень Італіі


RealAudioMP3 27 верасня Заля Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала праграму душпастырскага візіта Бэнэдыкта ХVI у італьянскія дыяцэзіі Ламецыя Тэрмэ і Серра-Сан-Бруно, якія знаходзяцца ў рэгіёне Калабрыя на поўдні Італіі. Аднадзённы візіт Святога Айца адбудзецца ў нядзелю 9 кастрычніка.

Кульмінацыйным момантам падарожжа будзе св. Імша ў Ламецыя Тэрмэ, пасля якой запланавана сустрэча Святога Айца з мясцовымі біскупамі і арганізатарамі падарожжа.

У другой палове дня Папа прыбудзе ў Серра-Сан-Бруно, дзе на цэнральнай плошчы горада сустрэнецца з яго жыхарамі, а затым у мясцовым картэзіянскім касцёле прыме ўдзел у малітве нешпараў.

Пажарожжа завершыцца сустрэчай з картэзіянскай супольнасцю і візітам у кляштар і шпіталь, аб якім клапоцяцца законнікі. Вечарам, каля 21.00 Пантыфік вернецца ў Рым.








All the contents on this site are copyrighted ©.