2011-09-26 16:25:17

Гана: сустрэча біскупаў афрыканскіх краін


RealAudioMP3 У Рэспубліцы Гана закончылася сустрэча прадстаўнікоў Епіскапатаў афрыкаснкіх краін ( SECAM). На сваім паседжанні біскупы абмеркавалі абавязкі Касцёла перад грамадствам. На заканчэнне форума іерархі апублікавалі паведамленне, у якім адзначаюць, што “Касцёлу вядома тое, што палітыкі некаторых афрыканскіх краін маніпулюць выбаршчыкамі і ён быў сведкам частых парушэнняў законаў падчас выбараў”.

Іерархі заявілі, што “ў імя агульнага дабра Касцёл не павінен маўчаць. Праблема гэта асабліва актуальная ў гэтым годзе, у якім адбудуцца парламенцкія выбары ў 11 афрыкаснкіх краінах”. Удзельнікі нарады прыйшлі да высновы, што біскупы павінны звяртаць увагу палітыкаў сваіх краін, каб яны былі паслядоўнымі ў сваёй перадвыбарчай кампаніі. “Іерархі звярнуліся да журналістаў, каб аб’ектыўна інфармавалі аб будучых выбарчых кампаніях”,-







All the contents on this site are copyrighted ©.