2011-09-26 13:22:51

Арцыбіскуп Цоліч: Папа ўмацаваў нас


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Роберт Цоліч, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі сказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Фрайбургу, што “візіт папы Бэнэдыкта ХVI дадаў адвагі Каталіцкаму Касцёлу”. Іерарх адзначыў, што пілігрымка Святога Айца прынесла “ўзбагачэнне і падарунак нямецкаму народу”.

Арцыбіскуп Фрайбурга падкрэсліў, што падчас сустрэчы ў фрайбургскай семінарыі Бэнэдыкт ХVI сказаў спантанную прамову да біскупаў краіны, у якой выказаў сваю салідарнасць з епіскапатам Германіі і падкрэсліў, што ён ведае пра цяжкую сітуацыю, у якой знаходзіцца Каталіцкі Касцёл і ён свядомы гэтай цяжкасці”.

“Гэтыя словы салідарнасці Святога Айца дадалі біскупам краіны адвагі ў іх далейшай дзейнасці” ,- сказаў арцыбіскуп Роберт Цоліч.








All the contents on this site are copyrighted ©.