2011-09-26 13:16:46

27 верасня - Міжнародны дзень турызма


RealAudioMP3 27 верасня будзе адзначацца Сусветны дзень турызма. У гэтым годзе ён будзе праходзіць пад дэвізам: “Турызм спрыяе збліжэнню культур”. Яго ўстанавіла Міжнародная арганізацыя турызма ў Мадрыдзе ў 1979 г. Першы раз ён адзначаўся ў 1980 г. Апостальская Сталіца з самага пачатку прымае актыўны удзел у гэтых святкаваннях і кожны год скіроўвае спецыяльнае пасланне. Ад імя Папы яго скіроўвае Папская рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. У сваім пасланні рада звяртае ўвагу на тое, што дэвіз сёлетняга дня хоча падкрэсліць важнасць падарожнічання ў кантэксце сустрэчы розных культур свету.

“Гэта асабліва важна ў наш час, калі больш за 900 млн. чалавек у год падарожнічае па свеце выкарыстоўваючы сучасныя сродкі камунікацыі. Турызм заўсёды дае магчымасць сустрэцца з Богам, які ў стварэнні і ў чалавечых учынках праяўляе нам сваю любоў”,- адзначаецца ў пасланні.

Аўтары звароту падкрэсліваюць тое, што ў нашым свеце, так часта падзеленым, такія каштоўнасці. як памяркоўнасць, павага і ўзаемазразуменне з’яўляюцца асновай мірнай будучыні. “Культура ў шырокім сэнсе ўключае ў сабе як гісторыю, мастацкую і этнаграфічную спадчыну, так і лады жыцця, адносіны паміж людзьмі, веравызнанні”,- адзначаецца ў дакуманце. Мы не толькі пацвярджаем існаванне культурнаай разнароднасці, але згодна з навучаннем Касцёла мы прызнаем яе, як штосці станоўчае. “Таму трэба дзейнічаць так, каб людзі не толькі прымалі існаванне іншай культуры, але таксама і хацелі прыняць яе, як узбагачэнне сваёй асабістай культуры”,- адзначаецца ў пасланні на Міжнародны дзень турызма.









All the contents on this site are copyrighted ©.