2011-09-25 14:37:47

Бэнэдыкт ХVI узначаліў малітоўнае чуванне моладзі


Вечарам 24 верасня Святы Айцец прыняў удзел у малітоўнай сустрэчы з моладзю. Прысутныя маладыя людзі паходзілі з розных нямецкіх дыяцэзій, а таксама моладзевых палітычных рухаў.

Прамова Пантыфіка была пабудавана на двух цытатах з Евангелля: “Я святло свету” (Ян 8,12) і “Вы святло свету” (Мц 5, 14). “Хрыстус, які ўваскрос з памерлых, ззяе ў гэтым свеце і чыніць яго больш яскравым, менавіта там, дзе згодна з чалавечым мысленнем пануе цемра і няма надзеі”, - сказаў Пантыфік.

“Заўсёды наша дзейнасць, скіраваная на тое, каб зрабіць гэты свет лепшым сустракаецца з абмежаваннямі. Менавіта ў самых важных рэчах нашага жыцця, мы маем патрэбу ў іншых людзях. Перш, за ўсё ў пытаннях веры мы не адны, але з’яўляемся часткай вялікага ланцугу вернікаў”, - заахвоціў моладзь Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.