2011-09-25 08:57:23

Бэнэдыкт XVI сустэўся з членамі Рады Цэнтральнага камітэта католікаў Германіі (поўны тэкст)


Вечарам 24 верасня, у будынку семінарыі ў Фрайбургу, Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі Рады Цэнтральнага камітэта католікаў Германіі, арганізацыі, якая была заснавана ў 1952 г. у якасці свецкай ініцыятывы з мэтай абароны Каталіцкага Касцёла ад спробаў дзяржавы падпарадкаваць яе дзейнасць. Падчас гэтай сустрэчы, Бэнэдыкт XVI звярнуўся да прысутных з прамовай у якой заклікаў паразважаць аб прычынах слабай веры ў заходніх грамадствах. Прапануем вашай увазе поўны тэкст гаміліі Пантыфіка.

Дарагія браты і сёстры,

Я вельмі ўдзячны за магчымасць гэтай сустрэчы, тут ў Фрайбургу, з вамі, членамі Рады Цэнтральнага камітэта католікаў Германіі. З ахвотай выражаю маю ўдзячнасць за вашу дзейнасць, ў справе абароны публічных інтэрэсаў католікаў і спрыянні апостальскай працы Касцёла і католікаў у грамадстве. У той жа час, дзякую старшыні Цэнтральнага камітэта католікаў Германіі, Алаізію Глюку, за словы сардэчнага прывітання.

Дарагія сябры, на працягу многіх гадоў існуюць так званыя праграмы дапамогі краінам якія развіваюцца. Людзі занятыя ў палітыцы, эканоміцы і Касцёле жывуць, на працягу пэўнага часу з беднякамі Афрыкі, Азіі ці Лацінскай Амерыцы і дзеляць з імі канкрэтнае штодзёнае жыццё. Яны акунаюцца ў праблемы бедных людзей, каб убачыць свет уласнымі вачыма і ўзяць з гэтага свайго вопыта навыкі для сваёй больш салідарнай дзейнасці.

Можна сабе ўявіць, што такая праграма можа мець месца ў Германіі. Эксперты з розных далёкіх краін, прыбывалі б сюды, каб пажыць на працягу тыдня ў якой-небудзь сярэдняй нямецкай сямі. Яны б маглі захапляцца многімі рэчамі, напрыклад дабрабытам, парадкам і паспяховасцю. Але, таксама маглі б убачыць вялікую беднасць: беднасць, якая тычыцца міжчалавечых адносін і рэлігійнай сферы.

Мы жывем у час, які характарызуецца, рэлятывізмам, што прасякае ўсе сферы жыцця. Часам, гэты рэлятывізм становіцца ваяўнічым, скіроўвае супраць людзей, якія кажуць, што ведаюць дзе праўда і сэнс жыцця.

Гэты рэлятывізм праяўляецца заўсёды больш у сферы адносін і грамадстве. Ён знаходзіць свой выраз ў зменлівасці і ненадзейнасці многіх людзей, а таксама ў індывідуалізме. Адны не здаюцца здольнымі адмовіцца ад чагосці, або ахвяраць дзеля іншых. Таксама памяньшаецца альтруізм у працы для агульнага дабра, у сацыяльнай і культурнай сферы, або ў дзейнасці на карысць бедных. Іншыя не ў стане падтрымліваць трывалыя адносіны са сваім партнёрам. Амаль не існуе больш мужнасці для таго, каб быць верным на працягу ўсяго жыцця; мужнасці рашыцца і сказаць: я зараз належу толькі табе; ці пачаць з вернасцю, праўдзівасцю і шчырасцю шукаць вырашэння праблем.

Дарагія сябры, у праграме, аб якой я казаў, пасля аналіза ідзе разважанне. Гэта разважанне павінна разглядаць чалавека ва ўсёй яго паўнаце, і тут яго часткай зяўляюцца таксама адносіны з Стварыцелем.

Мы бачым, што ў нашым багатым заходнім свеце існуе дэфіцыт: многім людзям нехапае сустрэчы з дабрынёй Бога. Яны не знаходзяць месцаў для сустрэчы з Касцёлам і яго традыцыйнымі структурамі. Чаму? Я думаю, што гэта пытанне, над якім мы павінны паразважаць вельмі сурёзна. Гэта пытанне зяўляецца галоўнай місіяй Папскай Рады па новай евангелізацыі. Але таксама яно тычыцца ўсіх нас. Дазвольце мне звярнуць увагу на тое, хто характэрна для нямецкай сітуацыі. У Германіі Касцёл вельмі добра арганізаваны. Але, па за структурамі, ці існуе духоўная сіла, сіла веры ў жывога Бога? Мы павінны вельмі шчыра адказаць, што нашы структуры нашмат лепш арганізаваны чым Дух. Сапраўдны крызіс Касцёла ў заходнім свеце, зяўляецца крызісам веры. Калі мы не дасягнем сапраўднага абнаўлення веры, уся структурная рэформа Касцёла будзе бескарыснай.

Вернемся да людзей, якім не хапае сустрэчы з дабрынёй Бога. Яны маюць патрэбу ў месцах, дзе змогуць гаварыць аб іх унутранай настальгіі. Тут мы павінны шукаць новыя шляхі дл евангелізацыі. Адзін з гэтых шляхоў можа заключацца ў стварэнні маленькай супольнасці, дзе жывуць сяброўствам, дзе існуе доўгая супольная адарацыя Бога. Тут могуць быць людзі, якія расказваюць, дзеляцца сваім маленькім вопытам веры на рабочым месцы ці ў сямі, сярод знаёмых, сведчаць, такім чынам ад новай блізасці паміж Касцёлам і грамадствам. Гэтым людзям становіцца ўсё лепш відавочна, што ўсе мы мае патрэбу ў хлебе любові, сапраўдным сяброўстве адзін з адным у Пану. Застаецца важнай сувязь з Эўхарыстыяй, бо без Хрыста мы не можам нічога.

Дарагія браты і сёстры, няхай Пан нам заўсёды паказвае шлях да таго, каб разам быць светам свету і паказваць нашым бліжнім шлях да крыніцы, ля якой яны змогуць насыціць сваё глыбокае жаданне жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.