2011-09-25 11:49:37

Бэнэдыкт XVI: заклікаў да пошуку Бога і шчырага жадання чыстага сэрца


RealAudioMP3 25 верасня ў Фрайбургу Бэнэдыкт XVI узначаліў св. Імшу, якая стала кульмінацыйным момантам яго Апостальскага падарожжа ў Германію. На літургіі, што прайшла на тэрыторыі мясцовага турыстычнага аэрапорта, сабраліся вернікі разам з біскупамі і святарамі з ўсіх 27 дыяцэзій.

У сваёй гаміліі Папа прапанаваў паразважаць над хрысціянскай перспектывай ў нашы дні. Святы Айцец заклікаў глядзець на Евангелле, як на фундамент для пабудовы жыцця хрысціян сёння. “Перад шматлікімі жудаснымі рэчамі прысутнымі ў свеце, некаторыя, нават тэолагі, могуць падумаць, што Бог не можа быць усемагутным. Не, Бог – усемагутны, але ён рэалізуе сваю ўладу іншым чынам у адрозненні ад чалавека. Ён прызнае свабоду сваіх стварэнняў. Жадае збаўлення свайго народа, нашага збаўлення. У часы небяспекі і радыкальных перамен Ён побач з намі. Заклікае нас перастаць чыніць зло і быць абыякавымі, але даць прастору Яго слову”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI.

У Евангелле сённяшняй літургіі, гаворка ішла аб двух сынах пакліканых айцом у вінаграднік. Папа падкрэсліў, што гэты фрагмент нагадвае нам, што нічога не каштуюць словы, але толькі учынкі, сапраўднае навяртанне і вера.

“Перакладзенае на сучасную мову, гэта сцвярджэнне можа азначаць, што агностыкі, якія з прычыны пошуку Бога не знаходзяць супакою; людзі якія, пакутуюць з прычыны нашых грахоў і маюць жаданне чыстага сэрца, больш блізкія да Божага Валадарства, чым вернікі зацягнутыя “руцінай” касцёльных спраў, якія ў Касцёле бачаць толькі апарат, але сэрцы якіх не закранула вера”.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў важнае значэнне, якое маюць пастрыскія, сацыяльныя, дабрачынныя ўстановы ў Германіі, у якіх любоў да бліжняга рэалізуецца негледзячы на дзяржаўныя межы і сягае нават да краёў зямлі. Але таксама звярнуў увагу на тое, што акрамя прафесійных кампетэнцый неабходна мець “адкрытае сэрца, якое дазволіць любові Хрыста дакрануцца яго”, каб даць бліжнім не толькі тэхнічную дапамогу, але любоў, у якой іншы убачыць Бога, што любіць яго.

“Аднаўленне Касцёла можа адбыцца толькі праз адкрытасць на навяртанне і праз адноўленую веру”, - сказаў Папа. Акрамя таго, Пантыфік заклікаў нямецкіх біскупаў, святароў, законнікаў, законніц і свецкіх вернікаў блізка супрацоўнічаць паміж сабой, а таксама з Наступнікам св. Пятра і заўсёды кіравацца верай. “Тады Касцёл у Германіі зможа перамагчы ўсе выклікі і стаць сапраўдным зачынам для ўсяго грамадства”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Пасля св. Імшы Папа звярнуўся да вернікам з кароткім разважаннем перад малітвай “Анёл Панскі”. Ён засяродзіўся на словах “Не бойся Марыя, бо знайшла ты ласку ў Бога”, а таксама на пастаянным “так” сказаным Маці Божай. “Мы не павінны баяцца, перад абліччам многіх нашых праблем. Бог добры. У той жа час, мы можам адчуваць падтрымку шматлікіх вернікаў, якія ў гэты момант моляцца “Анёл Панскі” разам з намі, ва ўсім свеце, праз тэлебачанне і радыё”, - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.