2011-09-25 12:17:55

Боснія і Герцагавіна: беатыфікацыя мучаніц ІІ Сусветнай вайны


RealAudioMP3 24 верасня 2011 г. у сталіцы Босніі і Герцагавіны, Сараеве, адбылася беатыфікацыя пяці законніц, вядомых, як “мучаніцы з Дрыны”. Урачыстую беатыфікацыйную св. Імшу на алімпійскім стадыёне ў Сараева ўзначаліў кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

Беатыфікаваны былі харватка Юлія Іванішэвіч, дзве славенкі Крысціна Баяніч і Антонія Фабіян, венгерка Бернадэта Бан’я і аўстрыйка Берхман Лейдэнікс. Яны належалі да Кангрэгацыі Дачок Божай Любові. Працуючы ў доме, у якім дапамаглі патрабуючым, бежанцам, сіротам незалежна ад іх нацыянальнасці, яны ведалі аб існуючай небяспецы з боку сербскіх четніцаў, членаў нацыяналістычнай партызанскай арганізацыі, якія набліжаліся да іх кляштара. Законніцы не пакінулі свой дом і 11 снежня 1941 г., былі забіты сербскімі нацыяналістамі.

У інтэрв’ю нашаму радыё кардынал Амата адзначыў, што гэтыя мучаніцы гавораць нам аб тым, што ў гісторыі чалавецтва існуе вечная барацьба паміж Богам, крыніцай жыцця і ворагамі Бога, старажытным змеям, крыніцай варожасці і смерці. “Гэтыя пяць новых благаслаўлёных нагадваюць нам аб тым, што магчыма супраціўляцца злу, нават голымі рукамі, будучы моцнымі верай. Можна перамагчы зло, даючы параніць сябе, але не адказваючы пагрозамі”,- адзначыў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.